Блін, учора начыталася сайтаў з кантактамі старых знаёмых, дык потым усю ноч мне сніліся нейкія жудасна складаныя сны з удзелам тых, каго я так даўно не бачыла... Прычым усю ноч я некуды зьбягала, хавалася, ездзіла ў пустых трамваях па незнаёмым горадзе, у шыкоўнай неіснуючай машыне добрых знаёмых... Карацей, прачынацца так не хацелася з-за таго, што нідзе акрамя як у сьне я з гэтымі людзьмі ўжо мусіць не пабачуся... Гм, прычым з адным зь іх мы зараз нават у адным двары жывем - а сэнсу?... Прачынацца не хацелася, роўна як і класьціся ўчора. Легла (як звычайна) а пятай ранку, а праспала не да 11, а ажно да пятай вечара, прычым калі б не пабудзілі па тэлефоне - спала б яшчэ... Вар'яцею, блін. Сёньня можна не класьціся сьмела))) Бо выспалася.