Ну нарэшце я зразумела, з якога перапуду ў мяне прага да навукі, галоўным чынам, да астраноміі!!!

Вінцэнт Карчэўскі, сын Станіслава, Ашмянскага памежнага суддзі, нарадзіўся ў 1789 г. на Гарадзеншчыне. У 1807 - 1811 гг. навучаўся ў Віленскім унівэрсітэце, быў вучням Яна Сьнядзецкага. У 1811 г. атрымаў ступень магістра філязёфіі, і ў гэтым жа годзе быў прыняты ў якасьці памочніка ў Віленскую абсэрваторыю, дзе працаваў з 1818 - 1821 гг. знаходзіўся ў Парыжу, вывучаў астраномію пад кіраўніцтвам Араго. У 1821 - 1823 гг. выкладаў матэматыку ў Кельцах, у 1823 - 1826 гг. працаваў ад'юнктам у Кракаўскай абсэрваторыі,узначальваў яе напрацягу 19 месяцаў (студзень 1824 - жнівень 1825). У 1826 годзе Карчэўскі вярнуўся ў Вільню і па пратэкцыі Навасільцава быў прыняты ва ўнівэрсітэт у якасьці астранома-назіральніка. У 1831 г. па загадзе таго ж Навасільцава быў звольнены. Памер у Вільні у 1832 годзе.

Карчэўскі апублікаваў некалькі папулярных артыкулаў па астраноміі, і кніг па матэматыцы і астраноміі ў перакладзе з французкай мовы. Гэтыя кнігі карысталіся папулярнасьцю, аб чым можна судзіць, напрыклад, па кнізе: "Астраномія, выкладзеная ў 22 лекцыях, у якіх выкладзены ўсі нябёсныя з'явы без дапамогі матэматыцы, з 13-га выданьня анг. і 2-га французскага" Сярод больш чым 70 падпісантаў гэтай кнігі былі прафэсары Віленскага унівэрсітэту, выкладчыкі і вучні школ і гімназій, у тым ліку з Віцебску, Свіслачы, Бабруйска, Гародні, Слоніму, Ашмян, Маладзечна, Мазыру, Ваўкавыску, Вілейкі і іньшых гарадоў Беларусі. Такім чынам, мы маем падставу сьцьвяржаць, што дзейнасьць Карчэўскага спрыяла распаўсюду астранамічных ведаў у Беларусі.

Я амаль упэўненая, што гэта мой родзіч! Можа, гэта і наіўна, але па гадох атрымліваецца, што ён мой пра-пра-пра, плюс тое, што ён Станіслававіч (у таты ў родзе гэтае імя распаўсюджанае), плюс тое, што працаваў у Кракаве. Гіпатэтычна, мой пра-пра якраз-ткі ў Кракаве жыў... Прынамсі, некаторы час... Толькі якой халерай яны ўрэшце ў Гомлі апынуліся - фіг ведае, канешне! Трэба капаць далей...

Таксама чытайце

  • http://buslovskas.livejournal.com/ buslovskas

    прабач, а дзе капаеш?

  • http://palivac.livejournal.com/ palivac

    Капаць трэба бліжэй – у Чачэрскім раёне. Калі твае продкі Карчэўскія, то працэнтаў 90, што яны з сялянаў-католікаў Чачэрскай парафіі (вёскі Рудня-Барталамееўская, Рудня-Нісімкавіцкая, Рудня-Дудзіцкая). Менавіта там жылі Карчэўскія (Карачэўскія, Карачуны).

  • http://skepsys.livejournal.com/ skepsys

    У цябе ў Слоніме розічаў няма? Аднаклясьніца ў мяне ё таксама з такім прозьвішчам :)