Пакуль прачнулася, урубіла комп і падлучылася праз дайалап - забыла ўсе дэталі сна. Але... мне снілася мора. Усю ноч снілася сонца і мора. А ў Гомелі - сонца і сьнег, я ўжо забылася, што гэта бывае разам... Ох ужо гэты Менск. А ў кватэры халодна, і ў маці памёр кот, хоць я яго не любіла, а шкада, жывое ж было і мяўчыла... Але нам было добра разам, ўчора я падарыла ўсім падарункі, і мы елі мандарыны і глядзелі (шшшш!) Хаўса, а дзесь у палову на сёмую я адчула, што вырубаюся... І праспала я акурат 13 гадзін. І снілася мне мора...
а яшчэ я чагосьці вельмі ўзрадавалася начному званку...от, халера