Уррааа! Мне нарэшце прыйшла картка Miles & More! :))) ... ужо з 13 тысячамі міль на рахунку ;) Трэба пайсьці і залічыць усе магчымыя папярэднія мілі і нават мо ;)...

Ведаеце, што гэта за картка? Усе, хто лётае самалётамі - вельмі раю абзавесьціся як мага хутчэй, бо гэта розныя бонусныя бясплатныя палёты за накопленыя мілі, якія накопліваюцца за кожны новы палёт, а таксама ў розных мажорных гатэлях сьвету (хто ведае, куды закіне жыцьцё? ;)), гэтыя мілі потым можна траціць у дзюціку і г.д. Проста прад'яўляйце часцей картку ў аэрапортах - і будзе вам шчасьце! А завесьці яе можна, напрыклад, у менскім офісе Люфтганзы, як гэта зрабіла я (ля ЦУМа).