, originally uploaded by .
Пашчасціла пабываць на польскіх азёрах, Мазурах.
Хоць надвор'е сапсавалася як толькі мы ўсталявалі ветразь, усё роўна было вельмі душэўна і міла. Нас было 10 на маленькай яхце, правялі на вадзе 2 дні. Неверагодна прыгожыя краявіды, колеры, ад якіх замірае ўсё ўнутры і цішыня, ад якой хочацца перастаць дыхаць, бо надта гучна атрымліваецца... Уікэнд выйшаў спакойны, роўны і гэтая чыстая азёрная вада нібы напоўніла мяне да краёў знутры - дагэтуль не магу вярнуцца да будняў...
Воляй лёсу (і аднаго выдатнага чалавека!), я пазнаёмілася з кампаніяй палякаў на Грунвальдзе, таму гэта ўжо другі такі "лінгвістычны" заезд, калі 2 сутак у моўнай ізаляцыі, толькі польская, і чым больш такіх дзён, тым лепш я размаўляю па-польску. Ёсьць казусы ("напэўна" у польскім варыянце значыць "дакладна";)), але патрошкі мяне адукуюць і адукуюся сама, ад чаго я сёння на радасцях набыла сшытак для сваёй польскай, буду пісаць больш і вучыць новыя словы, каб пры наступнай сустрэчы ўсіх іх здзівіць ;)
Падарожжа для мяне было яшчэ і культурным шокам: узровень абсталяванасці стаянак для яхт проста касьмічны: будынкі з душамі, прыбіральнямі, вогнішчы і мангалы, недалёка кавярня, дзе мы і снедалі ў выніку. Калі плаваць ад возера да возера - а мы так і рабілі - то такіх стаянак вельмі шмат, яны хоць і платныя, але па-боску, паўсюль ёсьць гарачая вада і гарачая ежа. Нашыя Браславы такога няхутка дачакаюцца... Хаця... і на Браславах крута, толькі ў сэнсе іх "дзікасці" і адсутнасці цывілізацыі. Ва ўсім свае плюсы!