Мары - гэта кепска распланаваныя мэты ;)

З мараў - а гэта тое, што можа ніколі ня збыцца - я хачу:

- аб'ехаць увесь свет і падарожнічаць да канца жыцця, пажадана працуючы на Travel Channel ;) Пад ветразямі, на самалётах, на цягніках, на сваёй машыне. У кабіне самалёта і цягніка - абавязкова хоць раз!
- калі да наведаю ўсе краіны - абавязкова пабываць у космасе/на Луне
- кахання і натхнення, якія не пераўтворацца ў руціну ніколі
- навучыцца маляваць і стварыць свой мультсерыял
- спяваць у гурце

- вывучыць яшчэ некалькі моваў
- вярнуцца да сваёй астраноміі і папрацаваць у Чылійскай абсерваторыі з VLT. Ну, у старасці ўжо :)
- каб усе мае сябры былі шчаслівыя, багатыя і пажадана знакамітыя :)
- і да, тэлепорт, каб бачыцца ўсім разам, бо жыццё будзе раз'езднае, тут і Лайтманам быць ня трэба.

а ўсё астатняе: праца/свая справа-дом-сям'я-малышы-вечная вучоба і настаўніцтва-здымкі кіно і напісанне кніг-домік з вакном на акіян - гэта ўсяго толькі мэты ;)

А якія мары ў вас?

Таксама чытайце

  • anka

    Maru arganizavac asabistuju vystavu, maru, kab use maje studenty adrazu razumnymi stali i pisali tolki toe, shto budze cikava prachytac’ i abmierkavac, kab use maje siabry dasiagnuli tago, chago hochuc’ i zausedy znahodzili, ab chym maryc’:) nu i kab use zdarovyja byli:)