Мама

Студзень 29, 2007

Размова па тэлефоне:
- Прывітанне, мама!
- ... Ты на каком языке со мной говоришь? На белорусском, что ли?
- Ну, так... Я зараз вырашыла зусім на яго перайсці, нічога не зробіш... Я ж не магу з-за гэтага дамоў зараз не ехаць!
- Ой, Кристина, а русский человек, со мной вот на этих иностранных не надо!

... я ў шоку. 

Ненавіджу Савецкі Саюз і ўсіх, хто дагэтуль там жыве

Таксама чытайце

  • http://praletar.livejournal.com/ praletar

    Я зь цягам часу праз уласнае разуменьне і праз думкі Самаведаешкаго развучыўся гэта ўсё ненавідзець, а гляджу на гэта са спакойнай усьмешкай. Бо ведаю, што за мною праўда (ці прынамсі, хоць каліўца яе).
    Пра саўковасьць, увогуле, шмат можна казаць і пісаць. Але зараз я бачу найглыбейшую праблему ў тым, што доўгі час людзі жылі ў шэрай аднастайнасьці савецкага побыту, шмат чаго з “замежных фішак” ня бачылі, а падчас перабудовы накінуліся на іх, не раўнуючы, як папуасы на круасаны. Праз гэтае пацярпеў аўтарытэт надматэрыяльных каштоўнасьцяў. Напрыклад, маёй сястры прагнецца пераехаць у Менск ці наогул у Маскву. Пытаю “навошта? бліжэй да шыкоўных машын і дарагіх рэстаранаў?” – “О так, ТАК!!!”

    • http://vitahelios.livejournal.com/ vitahelios

      Дзяўчыны “ЖЖУТ” :)

  • http://anka_partyzanka.livejournal.com/ anka_partyzanka

    А ты яшчэ сястрычку сабралася вучыць? цяжка будзе. і ей таксама. трымайцеся!!!

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      Дзякуй… Блін, я спадзяюся, Ніка мяне зразумее (хутка 6 год), таму што яна прыслухоўваецца да маіх словаў… Толькі маці можа ўсё сапсаваць :( Ня ведаю, будзе бачна… Маці не настолька “саўковая” (наадварот: заўсёды мяне і мае інтарэсы разумела, музыку слухалі заўсёды адну і тую ж), колькі упартая: я – русская, і ламісь усё канём…

      • http://anka_partyzanka.livejournal.com/ anka_partyzanka

        У нас у школе была настаўніца беларускай мовы. Выдатная такая настаўніца. Яна сама была з Расеі, вырасла там, вучылася, жыла гадоў да 25-30, навучала дзяцей расейскай мове…А потым яна пераехала у Мінск. Дык вось, яна вырашыла вывучыць беларускую мову і потым стала выкладчыцай бел. мовы. І ў жыцьці яна таксама размаўляе па-беларуску. І кажа: І што з таго, што я нарадзілася ў Расеі? Я тут жыву і таму я размаўляю на мове маей краіны. І яна вельмі любіць і мову, і краіну!

  • http://nil_la.livejournal.com/ nil_la

    ty navat ne ujauliaesh jak ja ciabe razumeju! byla takaja z fignia! ale tre chas i use narmalizuecca! trymajsa!

  • http://ce_xu.livejournal.com/ ce_xu

    йой, до біса на мою маму схоже
    не можу на неї сердитися

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      Нешта мне падаецца, што гэта праблема ІХ пакалення… І гэта ніяк не лечыцца… А нашаму пакаленню трэба гэтую генетычную заразу спыніць!

      • http://malenki_anel.livejournal.com/ malenki_anel

        так…
        я напрыклад сама з Масковы, жыла там, і вучылася доўга..а
        але пераехаўшы ў Менск… я закахалася ў гэты горад!!!
        вось, з траўня 2006 пачала мову вывучаць..
        цудоўная мова!!
        затоя з маці зараз як інапланецяне: моё твоё не понімать..) і кажа: “Я рождён в Совецком Союзе.. Сделан я в СССр”… такоя спчуванне, што ў іх свет клінам на СССр сыйшоўся…
        сумна, але мы-та пераможам)))

        • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

          … Круць! Ніколі б не падумала, што ты – з Масковіі!!! Афігець, мой вялічэзны рэспект табе! ;) Прыемна так :) Канешне, пераможам, інакш не можа быць!!!