Ледзь не забылася! Бо дзеля мяне ўжо гэта вельмі звычайна))))

Сёньня роўна год, як я размаўляю па-беларуску!

Адзін з лепшых год у жыцьці. Унікальны пакуль што для мяне год. Так дзіўна, што адзін раптоўны крок можа цалкам зьмяніць сьветапогляд і ўнутраны сьвет. Нажаль, роднай усё роўна дзеля мяне застаецца расейская. Але толькі доўгая практыка дазволіць мне ведаць беларускую гэтак жа дасканала, як родную=зробіць яе сапраўды маёй роднай.

Дарэчы, ў мяне было дзьве "6" у атэстаце: па фізкультуры і па беларускай мове. Хто б тады сказаў...))

Таксама чытайце

  • http://homielanin.livejournal.com/ homielanin

    Распавядзі, калі ласка, пры выпадку, якія былі нечаканасьці, сладанасьці.
    Як рэагавалі бацькі, старыя сябры.
    Ну і якія былі прыемные (і не прыемныя) сытуацыі.

  • http://praletar.livejournal.com/ praletar

    хех, а мая адзіна 4ка(па пяцібалцы) – па расейскай:))

  • http://cxbilbo.livejournal.com/ cxbilbo

    Малайчына!

  • http://bymoladz.livejournal.com/ bymoladz

    віншую…

  • http://prosto_journal.livejournal.com/ prosto_journal

    Очень рад за Вас. Вы все правильно делаете. Так держать!

  • http://zigzag_mcquack.livejournal.com/ zigzag_mcquack

    вiншую. можа i мне пачаць размаўляць на роднай мове? =)

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      Ммм, а чаму б і не? :) Можаш паглядзець у мяне ў гісторыі, як усё пачыналася (аналягічныя даты год таму)

      • http://zigzag_mcquack.livejournal.com/ zigzag_mcquack

        на самом деле я пока что не могу для себя найти четкой причины, почему взять и перейти.

        • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

          Не паверыш: у мяне была абсалютна тая ж сітуацыя! Адсутнасьць прычыны – самая лепшая прычына. Тады ты пераходзіш на іньшую мову ПРОСТА ТАК, а не з-за палітыкі і астатняе лабуды.

  • http://mastachachka.livejournal.com/ mastachachka

    Мае віншаванні!

    Ай, класс! У мяне таксама гэты год пераломны, і ў мове таксама

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      Re: Мае віншаванні!

      Шчыры дзякуй!))