Лондан, briefly
Жменька фотак з кодака: без прэтэнзій на мастацкую каштоўнасьць, а так, “чыста пазырыць” ;)
Падняліся мы, значыць, над сьнегавымі хмарамі і над Менскам…
… ляцелі 3 гадзіны…
За вакном было жарсьць як прыгожа!
А вось мы ляцім ужо над Брытаніяй, заходзім на пасадку. Дарэчы, адкуль узялася тупая традыцыя ў беларусаў – хлопаць пры пасадцы? Гэта што, сіндром Белавія? Дзякуй богу, што селі? Проста больш нідзе ў свеце такога не сустракала, колькі лётаю. Толькі ў самых надзвычайных выпадках, калі калашмаціць ва ўсе бакі, тады канешне, можна і пахлопаць. Ды вунь здаравенны двупавярховы боінг калі садзіўся, усе былі спакойныя, як удавы, хоць і адна з пасадак была так сабе… Незразумела.
Вось чыгуначная станцыя пры аэрапорце Гэтвік, шукаем, як бы так у Лондан патрапіць, да яго яшчэ каля 40 км.
Набылі квіточкі і даехалі на цягніку…
Было дафіга перасадак у іхным шалёным метро (“MIND THE GAP!!!”), пару разоў згубіліся, пакуль ехалі ў Грынвіч, дзе мы і жылі ўвесь гэты час.
Вось гэта быў шок дык шок: ад колькасці эмігрантаў. Арабы, індусы, афрыканцы і афраамерыканцы, ёпонамаць, звычайных англікосаў яшчэ пашукаць трэба было! Затое як заходзіш у метро – адразу тааакія пахі парфюмаў дарагіх, шмат людзей у афіцыйных строях, клас! І, дарэчы, мы правялі там 5 цяплюткіх (+12) дзён, пасля чаго акунуліся ў нашыя -20, бррр.
Ааа! Левабаковы рух))) У Тайландзе я ўжо гэта перажыла, таму тут прызвычаілася глядзець направа дастаткова беспраблемна)
DLR-цягнічкі. Накшталт S-Bahn у Берліне. А метро ў іх завецца “tube”: яно і сапраўды выглядае, як труба месцамі)

Паўсюль рэклама новых медыяў)) Эхх, у якім жа каменным стагоддзі мы з вамі жывем у гэтым плане… Нават каб 3Ж злавіць, трэба руку выцягнуць, як на іх рэкламе…
Эхх, ведала б, што там будзе так цёпла, узяла б кеды! “Лондан – туманны, Лондан – халодны, смог і г.д.” – як па мне, дык гэта суцэльная брахня, каб меней эмігрантаў ехала :) У плане мікраклімата я ад Лондану ў захапленьні! Там 3,5 дні з 5 было СОНЦА! І таааакое паветра, не надыхацца!
Апранаюцца тут хаатычна :) I like it!
Мяне вельмі застрамалі каты ў гэтым горадзе: за адзін дзень я зафотала ажно двух кашакоў, якія проста сідзелі і БУРАВІЛІ ПОЗІРКАМ. Гледзячы кот, бррррр! Нейкі сіці-хоррор!


У першы дзень мы толькі ўвечары выбраліся з гатэлю, каб паглядзець горад. Пабачылі ў асноўным бізнэс-цэнтры, праўда, але нагуляліся так, што на ногі было балюча зранку станавіцца. Хаця… гэта быў толькі пачатак, і кожны дзень мы па кіламетраў 20 наматвалі потым)

Працяг будзе…







Хлопаць пілоту за палёт — нармальная практыка. Асабліва папулярна ў Італіі. Гэта прыкмета тактоўнасьці: ты ж кажаш “дзякуй” сьцюардэсе і інш. абсугоўваючаму пэрсаналу.
А вось здольнасьць вешаць неправераным фактам ярлык “беларуская тупасьць” паказвае аўтара паста зь непрыгожага боку. Выпраўляйся!
А дзе я сказала, што гэта тупасьць?
Гэта хутчэй сьведчыць пра Вашу плоскасць успрыняцця айчыннага аператара перавозак ;)
Да, я тоже абсолютно не согласна!
Я всегда хлопаю, когда прилетаю домой – радуюсь, что вернулась на родину :).
Это клевая традиция, которая объединяет людей и развивает чувство локтя.
Так что не бздюмэ!!!