Вось блін... Што ж было 4 гады таму? Быў 2004... Знакавы, пасьпяховы і вельмі цікавы: аказваецца, я паступіла ва ўнівэр у высакосны год, пры чым выпадковым і нечаканым поспехам: 3 месца на Рэспе па астраноміі - і без іспытаў на фізфак! Потым было першае падарожжа ў Крым, пераезд у Менск, потым я пачала займацца фотаздымкай... А ў 2000 у мяне ўвогуле быў залаты час: першыя пацалункі ў пад'ездзе, рамантыка, школьныя дыскатэкі, першы раз у летнім лагеры... Эх, вось час ляціць, а я ўсё так добра памятаю!.. :)
Кажуць, што высакосныя годы нясуць нечаканыя смерці і ірацыянальны ход падзеяў. Пачатак года быў складаным... але, спадзяюся, заўтра прыйдзе вясна і пачнецца рэабілітацыя рэчаіснасьці! :))) Паглядзім, што будзе ў гэтым высакосным: два папярэдніх асабіста для мяне былі выбітнымі і вельмі добрымі.
... а што тычыцца 29 лютага, то дзень такі нічога: нарэшце праясьнілася праблема са здароўем (усё гут!), нарэшце я пачала займацца афармленьнем новага пашпарту (бо ў тым скончыліся лісты пад візы і пячаткі), праясьнілася сітуацыя з працай (можа быць, у хуткім часе я яе змяню: прапановы вітаюцца).
... А яшчэ я віньшую a з Днём Народзінаў!!!
ЗАЎТРА ВЯСНА!!!