Учора я ўжо ўзгадвала свой канфлікт з нашым цудоўным мабільным аператарам Life:), які з'явіўся на беларускай зямлі ня так ужо і даўно, каб выклікаць на сябе буры крытыкі і незадавальнення абанентаў.
Я доўга заплюшчвала вочы на хібы мабільнай сувязі, ну, думаю, аператар малады, хутка разаўецца і ўсё будзе супер. Увесь час (амаль 2 месяцы) маю душу саграваў мабільны нэт, якім life:) карміў сваіх абанентаў па : у мяне было некалькі пакетаў "Інтэрнэт 100", а задавальненню не было межаў, калі, выязжаючы некалькі разоў за мяжу, я і там была на сувязі ў нэце! Добры лайф, аказваецца, лапухнуўся і ўсе гэтыя два месяцы прадастаўляў GPRS-роўмінг па ўнутраных (!) тарыфах у любой краіне! Думаю, гэта заўважыла даволі мала абанентаў, але тыя, хто заўважылі, юзалі гэтую магчымасць на ўсю катушку, а ў падарожжах мабільны блогінг цікааавы)
Але нарэшце хтосьці заўважыў дзірку ў тарыфах і паслугах і гэтую лавачку прыкрылі. А прыкрылі яе менавіта тады, калі я была ў Турцыі, на 3 дзень. За гэтыя 3 дні я ўжо нармальна, метра на 4 напосціла фотачак і начытала тві і рсс-рыдэраў. Ну дык вось, мабільны нэт знікае на ўвесь астатні час. А па вяртанні на радзіму *100# выдае мне -82219 BYR! Гэта пры тым, што, калі ўжо на тое пайшло, GPRS-роўмінг прадастаўляецца толькі для юрыдычных асобаў па коштах 29000 за Мб! Адным словам, з мяне спісалі грошы а) постфактум, б) за неіснуючую дакументальна паслугу па неіснуючым тарыфе!
Паступова расчароўваюся ў маім амаль ужо любімым беларускім аператары. Эх, а ўсё так добра пачыналася!.. Будзем судзіцца.

Тут апісана ўсё дэтальна: , .