Курсы “Эўраінтэграцыя”
Лагвінец набірае маладняк на курсы! Спяшайцеся!
Я асабіста займалася год: у галаве дадалося шмат цікавай інфы, шкада, я збочыла ў бок журналістыкі, а калі б займалася чым больш сур’ёзна-афіцыёзным, мне б гэтыя веды яшчэ і на практыцы прыдаліся. Хаця… хто ведае, усё ж яшчэ толькі пачынаецца ;) Заняткі праводзяцца на беларускай-ангельскай-французскай, розныя тэксты прыходзілася чытаць у арыгінале: і лічу гэта было вельмі крута, нашмат лепш, чым розныя там пераклады блізка да тэксту. І сам спадар Алесь – чалавек вельмі прыемны, разумны і камунікабельны, з ім было заўжды цікава і проста. Таму джойн усе тыя з вас, у каго ёсьць адзін вольны вечар на тыдзень, заняткі ў цэнтры Менска.
Сама абвестка:
Аляксандр Лагвінец у супрацоўніцтве з Беларускім Калегіюмам і Таварыствам Беларускае мовы абвяшчае набор слухачоў на курс “Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Эўразьвязу”.
Мэта курсу – прадставіць дэталёвую карціну палітычных працэсаў і асноўных палітыкаў Эўразьвязу, паказаць асноўныя мадэлі і характарыстычныя рысы эвалюцыі ЭЗ, разьвіць у слухачоў навыкі аналізу эўрапейскіх інтэграцыйных працэсаў. У рамках курсу адбываюцца дэбаты і абмеркаваньні гісторыі дачыненьняў, актуальных пытаньнях ды мадэляў будучага ўзаемадзеяньня паміж Беларусьсю і аб’яднанай Эўропай.
Курс складаецца з 16 заняткаў. Слухачы курсу маюць магчымасьць браць удзел у праграмах абмену, якія рэалізуецца супольна з эўрапейскімі адукацыйнымі ўстановамі, у прыватнасьці Каледжам Эўропы (Наталін, Польшча).
Мова выкладаньня курсу – беларуская. Для вывучэньня ўсіх матэрыялаў курсу веданьне ангельскае мовы вельмі пажаданае.
Арганізацыйнае спатканьне адбудзецца ў пятніцу 06 лістапада 2009г. а 17.00 на сядзібе Таварыства беларускай мовы (вул. Румянцава, 13).
Распаўсюд дадзенае інфармацыі сярод зацікаўленых асобаў, а таксама на сайтах і блёгах толькі вітаецца.
+375296061034 a @ lahviniec.org






