Наш выкладчык астраноміі - тупы мудак!!!

Папрасіла як чалавека, патлумачыла сітуацыю, што я блін палову жыцьця займаюся астраноміяй, што мне зараз ні ў пяць ні ў дзесяць гэты іспыт, і што я яго здала, калі мяне за гэта потым без іспытаў узялі на фізфак, на рэспе 4 гады таму, што я займаюся з дзяцінства назіральнай астраноміяй і пляваць я хацела на вашыя задачы і мне ВЕЛЬМІ, ну вы разумееце, ВЕЛЬМІ патрэбны вось прам зараз аўтамат! Я блін з 5 класу ведаю неба як свае 5 пальцаў, я была са сваімі навуковымі працамі па ўсёй Беларусі, у Маскве і ў Аўстрыі, я праз 4 дні абараняю сваю ўжо другую курсавую па астраноміі (пры адсутнасці сапраўдных астраномаў на факультэце!), і здаваць зараз іспыт мне абсалютна няма калі, няма каму і не хочацца... таму што... ну, таму што мае "калегі" з патока называюць чорную дзірку чорнай зоркай, ня ведаюць, колькі Галілееўскіх спадарожнікаў у Юпіцера і вымаўляюць слова пульсАр з націскам на першы склад (а ён усё гэта спакойна слухае)!!!

... карацей, аўтамата я так і не дачакалася. Напэўна, ён помсьціць мне за тое, што на першых лекцыях я яго папраўляла. Так, гэта кепскі занятак з пункту гледжаньня педагогікі, але, мля, калі чувак ня ведае, што падвоеныя зоркі бачныя ў просценькі тэлескоп (а некаторыя і простым вокам!) і што ў Юпіцера таксама ёсьць колы... Прабачце. Я, напэўна, патрабую нерэальнага ўзроўню ведаў ад дацэнта??

Таксама чытайце

  • http://palitekanom.livejournal.com/ palitekanom

    Ага, бляЦЦтва. :(

  • http://nikita_syskov.livejournal.com/ nikita_syskov

    фіг з ім, з тэлескопам….але ж пра колы юпіцерскія нават я ведаю….

    паралель з луцыкам нашым бачна..таксама памылак дахалеры…а колькі праз яго адлічылі….

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      прынцыповыя дыпламаваныя даў***бы – гэта вельмі цяжкі выпадак…

      • http://nikita_syskov.livejournal.com/ nikita_syskov

        вы такі мне будзеце распавядаць??я вось зараз чаму не сплю?таму што паеду а ЧАЦВЕРТАЙ ва ўнівер займаць чаргу на праверку малюнкаў ((

  • http://sashatheone.livejournal.com/ sashatheone

    Конечно, Алькор и Мицар знаю с детства, проверяю по ним зрение. А этот преподаватель как в астрономию попал, если не знает? conf

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      Я сама ў шоку… Ну, я канешне чула пра “пакаёвых” астраномаў, якія ні разу ў жыцці таго неба і не бачылі. Ён мне даказваў, што падвоеныя зоркі так блізка адно ад аднаго, што проста фізічна не могуць быць бачнымі з зямлі!!! Пра аптычна падвоеныя ён, напэўна, не падумаў…

      • http://sashatheone.livejournal.com/ sashatheone

        А то, что Мицар без Алькора сама по себе двойная, человек без телескопа никак не может увидеть? По-моему, если присмотреться, форма у нее немного вытянутая… :)

        Прочитал сейчас, что это вообще четверная звезда. Круто было бы пожить там на планете с четырьмя солнцами :)

        • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

          Ну, гэта натуральна, але ён нават пра аптычныя падвоеныя не падумаў, перад тым як выстаўляць мяне дурай (пры спробе, скажам так!) перад аўдыторыяй, калі я сказала, што падвоеныя я на свае вочы бачыла ў тэлескоп, мала таго, яны яшчэ рознакаляровыя звычайна, дык увогуле прыгажосьць: жоўтая, а побач сіняя напрыклад!!!

  • http://volny_czalaviek.livejournal.com/ volny_czalaviek

    а што за кадар?

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      Філіп такі… З каф. агульнай фізікі

      • http://volny_czalaviek.livejournal.com/ volny_czalaviek

        Не ведаю. Пакуль што. але “знаўцаў” хапае. Той жа Каплеўскі веў у нас спецуху. Я нне папраўляў, бо амаль адразу зразумеў, што гэта марна. Але вочы ад яго ведаў ў мяне О_О кожную леуцыю)

        • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

          Калі яшчэ не ведаеш, то ўжо і не давядзецца: ён лабы на 1 курсе вядзе па механіцы яшчэ… І вось, педплыні дастаўся такі… выкладчык… пасрэдны… Ох, а на Клішчанку я б з задавальненнем пахадзіла і нават бы без гістэрык здала! Бо там мегачэл!!!

          • http://volny_czalaviek.livejournal.com/ volny_czalaviek

            Нуууу…мегачэл – гэта на аматара)))
            Лекцыі па оптыцы былі імхо херовыя. Але мне падабалася, калі ён распавядаў пра нейкія даследванні, праекты, свае й ня толькі. Карацей, “фішкі”

            • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

              ну, я прынамсі ведаю, што ў астраноміі ён шурупіць. а лекцыі былі “так сабе”, бо ён жа амаль глухі, таму размаўляе ціха і без інтэрактыву з аўдыторыяй… :(

              • http://_nevr_.livejournal.com/ _nevr_

                Лекцыі былі так сабе ў першую чаргу таму, што яму на іх, мякка кажучы, начхаць. А вось астраномію ён сапраўды любіць і даволі нядрэнна ведае (менавіта астраномію, а не сучасную астрафізіку ды касмалёгію). Хаця хадзіць там амаль няма на што, у асноўным чутка паглыблены школьны курс.

  • http://lord_xenon.livejournal.com/ lord_xenon

    чекай шари, вона прийде ;))

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      ды я-та здам… пытаньне ж тут прынцыповае проста: здам я гэтаму “профі” ці ня вельмі?

  • http://hammar_by.livejournal.com/ hammar_by

    Ничего удивительного. Всегда таких людей хватает. Наоборот, когда человек подсознательно чувствует себя ущербным (особенно когда препод понимает, что он знает меньше студентов), он становится еще более “принципиальным”, злым и строгим. А вот как раз люди серьезные, умные, а еще лучше – сами что-то значащие в этой науке (у нас были и такие) относятся очень спокойно, я б даже сказал немного по разгильдяйски – они себе могут это позволить.

  • http://alhifizik.livejournal.com/ alhifizik

    ооо… про кольца у Юпитера даже я знаю (нет, с Сатурном я не путаю!)….

    ну его тоже можно понять… а то я тоже могу подойти и сказать, что я неебический астроном… может у него уже были такие случаи?? вот он тебе и не верит….

    а кто это называет черные дыры черными звездами??? это тот же человек путает пульсАры с пУльсарами??

    а попровляла ты его действительно зря ;) ну, это как-то даже не красиво

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      “чорныя зоркі” – гэта Астрэйка, пУльсары – гэта РЯбушка ўчора. Такі цырк.

      Наконт папраўленняў: я забіла, калі ты заўважыў, ужо пасля пары лекцый, каб моцна не злаваць. А наконт непрыгожа… ну блін я лічу, што калі мы педагогі/мэнэджэры, гэта не значыць, што нам можна гнаць пургу не міргнуўчы вокам. Наяўнасьць мяне ў аўдыторыі хоць трохі яго мабілізавала, можа, хоць кніжкі чытаў перад лекцыямі… Гэта з пункту гледжання педагогікі. І з таго ж пункту гледжання: я сваім вучням, якія шурупілі і дапаўнялі мяне на ўроках, паставіла без выдаўбонаў “9″ і “10″ – бо так ПРАВІЛЬНА рабіць – вось і ўсё.

      • http://alhifizik.livejournal.com/ alhifizik

        ну раз уж мы о педагогике…
        мне кажется, что со стороны ученика правильнее было бы поговорить о серьезных ошибках учителя на перерыве…
        хотя с другой стороны, другие ученики запомнят не верную информацию

        но мне кажется, что это не наш случай;)

        • http://genevien.livejournal.com/ genevien

          Ня ведаю, як у вас, але калі ў нас даказваюць тэарэму па матэматыцы, то як раз папраўляць правільна, бо сапраўды хтосьці мабыць і зразумее, што памылка, а хтосьці будзе паўгадзіны тупіць з канспэктам.
          Але калі сітуацыя, што выкладчык не прызнае сваю памылку, то нават ня ведаю, што з такім рабіць. Думаю, трэба ставіць на месца, нават коштам сваёй адзнакі. У жыцьці спатрэбіцца) Ці з начальствам не спрачаюцца? Пытаньне складанае.

          • http://alhifizik.livejournal.com/ alhifizik

            да, думаю, что Вы правы….

            с начальством??? с начальством спорят… но разве учитель – это начальник???

            • http://genevien.livejournal.com/ genevien

              Ну, не абавязкова начальнікі, але людзі, ад якіх ты ў чымсьці залежыш. Проста ў нашай краіне неяк не прыянта супярэчыць тым, хто вышэй (хаця ці вышэй яны насамрэч), па-мойму, гэта неяк па-саўковаму…

              • http://alhifizik.livejournal.com/ alhifizik

                почему по совковому??7 вот в Японии тоже с начальством не спорят… начальство (или кто там рангом по выше) оно на то и начальство… оно и решение принимает и ответственность на нем… так что есть моменты, когда с ними спорить нельзя…

                но только наш разговор отошел от темы учителей…

                с учителем, я думаю спорить иногда можно.. даже полезно… если только уметь спорить… спор – это вообще тонкое дело… не умеешь – не берись

  • http://krywal.livejournal.com/ krywal

    ён проста мудак, які самасьцьвярджаецца праз навучэнцаў
    такіх шмат, а змагацца з імі цяжка
    ня вер, ня бойся, не прасі

  • http://donjeune.livejournal.com/ donjeune

    песец… агучаныя табой факты нават я, чалавек, маючы веельмі далёкае дачыненьне да астраноміі, і да таго ж у акулярах)), добра ведаю.

  • http://_nevr_.livejournal.com/ _nevr_

    Не, ну падвоеныя зоркі – гэта бай дэфінішэн зоркі, якія круцяцца вакол агульнага цэнтра мас. І яны сапраўды звычайна ня бачны ні ў тэлескоп, ні тым больш няўзброеным вокам. Аптычна двайныя – гэта менавіта аптычна двайныя, у ангельскай мове для іх нават тэрміны розныя: binary star і double star. Я, канечне, ня ведаю, што была за сітуацыя, але калі ён распавядаў аб binary star, то ён меў рацыю, і ўспамінаць пры гэтым аб аптычна падвоенных зорках быў не абавязаны, хоць і мог бы.

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      Блін, ну вось давай не будзем пачынаць! Ты ў тэлескоп хоць адну падвоеную бачыў?? Дык вось, раскрою табе таямніцу, нават фізічныя падвоеныя распазнаюцца праз 110 мм рэфлектар ЛЁГКА! Ня ўсе, натуральна, але тыя, што ў каталогах пазначаны недзе да 11 – 12m.

      • http://_nevr_.livejournal.com/ _nevr_

        Па-першае, я ўсё ж казаў “звычайна ня бачны” – магчыма, ўсё ж такі ёсьць і тыя, што бачны. Але я штосьці аніводнага прыклада не памятаю, акрамя Міцара-Алькора, якія знаходзяцца на адлегласьці больш за святлавы год. І таксама чамусьці ня бачыў фотаздымкаў фізічна падвоеных зорак, дзе б яны былі бачны абедзьве. Магчыма, гэта зза таго, што я ня вельмі цікаўлюся гэтай тэмай. Але ўсё ж, калі не сяжка, прывядзі прыклад падвоенай зоркі, якая распазнаецца ў 110мм тэлескоп.

        • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

          Можна: эпсілон Ліры, там шчыльная пара, якая ў добры тэлескоп распадаецца на чацьвёрку. Дробных шмат, недзе 8-9m у Валапасе прыгожая жоўта-зялёная пара, … ды колькі заўгодна, шкада пад рукой няма атласа!

          • http://_nevr_.livejournal.com/ _nevr_

            Ок, дзякую, буду ведаць.

          • http://sashatheone.livejournal.com/ sashatheone

            Эпсилон Лиры (четверка):

            Эпсилон Лиры

            Эпсилон Волопаса:

            Эпсилон Волопаса

            А тут еще куча:
            http://www.astronomy.ru/forum/index.php/topic,18511.0.html

            • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

              дзякуй :)))

          • http://zmagarka.livejournal.com/ zmagarka

            ну ты фанатка :))

            • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

              бля, Таня, я з 11 год на неба пялюся мэтанакіравана, было б дзіўна, калі б я гэтага ня ведала!!! ;)
              шкада, тэлескоп у Гомелі стаіць, сцукко…((((