Крысціна Карчэўская: нешта не падабаецца — змяні, не можаш змяніць — з’язджай, не хочаш з’язджаць — не ный

Iнтэрв'ю са мной.

Пра тое, як распаўсюджваць свае думкі і змяняць сітуацыю ў грамадстве, а таксама аб тым, што рабіць, калі змяніць сітуацыю нельга, АМП пагаварыла з маладой журналісткай Крысцінай Карчэўскай.

Крысціна Карчэўская — беларуская журналістка, папулярны блогер і фатограф, магістр фізікі Варшаўскага універсітэта. Працавала ў Беларускім Хельсінкскім Камітэце, на 34mag.net, пасля вяла ранішнія эфіры Еўрарадыё, а цяпер працуе там жа як мэнэджэр сацыяльных медыяў.

Пра будаванне свету

Я не падзяляю думку, што ў Беларусі ўсё абмежавана і няма ніякіх магчымасцяў. Кожны будуе сусвет вакол сябе сам. Калі нешта не падабаецца – змяні, не можаш змяніць – з’язджай, не хочаш з’язджаць – не ный.

Калі ты кажаш, што зрабіць нешта нерэальна, то проста перакідаеш адказнасць з сябе на тое, з-за чаго ты нічога не робіш. Глупства казаць, што ў нас дыктатура, і таму мы – лузеры і будзем сядзець у лузерах. Гэта адмазка для слабых.

Пра райскую Беларусь

У мяне заўсёды было шмат сяброў, таму што я цягнулася да людзей і аднадумцаў, і мне было добра, калі было добра ім. А калі сябрам станавілася дрэнна – я шукала шлях, каб палепшыць сітуацыю. І гэта дзейнічае на ўсіх узроўнях – ад малюсенькай кампаніі да краіны.

Мы вельмі шмат увагі, павагі і энергіі надаем нашым праблемам і сітуацыі. А чым больш негатыву, тым больш яго наплывае. Пазітыў, на жаль, так хутка не нарастае.

Моладзь у Беларусі нічым не адрозніваецца ад моладзі за мяжой. За мяжой ёсць сітуацыі нашмат горшыя. Я размаўляла з бірманцамі, з кубінцамі, венесуэльцамі і зразумела – божа, мы жывем у раю! Наколькі там няма ніякіх умоваў, наколькі тут (у Беларусі) яны ёсць. Аднак мы іх не выкарыстоўваем – баімся ці лянуемся.

Christina_Karchevskaya_Venezuela_and_Belarus

Пра распаўсюд ведаў

Для мяне ж заўсёды было важна дзяліцца ведамі. Веды – перадусім. Усе праблемы ад дэзінфармаванасці.

Людзі таксама шмат мяне вучаць: сябры, мама. Мая мама была за Лукашэнку і ў яе дагэтуль пашпарт у вокладцы «Савецкі саюз». Мама ганарыцца тым, што яна – «грамадзянін» СССР. Кажа, што Беларусь – гэта не яе.

Я з ёй пачала гаварыць па-беларуску, даносіць праўдзівую інфармацыю, і цяпер нават мая мама «праводзіць ідэалагічную працу» сярод сваіх калег і даносіць да іх навіны.

Мне падаравалі цішортку Бунт, а я аддала яе матулі. Аднойчы да яе прыйшлі Сведкі Іеговы, яна адкрыла ім дзверы у майцы «Бунт» і расказала, што такое ШОС.

Пра перадачу мэсэджа

Калі трэба данесці нейкую інфармацыю, калі трэба прадаць нейкія думкі, будзь то думкі экспертаў ці думкі, якія вітаюць у грамадстве, але якія трэба сфармуляваць, у нас ёсць умовы для перадачы мэсэджа. Я спрабую аб’яднаць вакол радыё кам’юніці прыхільнікаў і гэта атрымліваецца, у нас атрымліваецца вельмі інтэрактыўнае радыё. Стараемся рабіць яго як найменш палітызаваным, наколькі гэта магчыма, бо палітыка і праблемы стамляюць ўсіх нармальных людзей, а моладзь дык і тым больш. У кожнага свае праблемы, навошта яшчэ вярцецца ў праблемах краіны?

Хтосьці за Беларусь, хтосьці супраць Беларусі, а мы дзеля Беларусі. Мы робім тое, што правільна: па агульначалавечых правілах і па прынцыпах прафесійнай журналістыкі.

Пра інтэрнэт і адсутнасць адлегласці

Калі трэба распавесці аб нечым, я ўжо ведаю, каму даць інфармацыю, куды націснуць і на што зрабіць акцэнт, каб яна разляцелася па ўсім свеце. Мне таксама дапамагаюць мае сябры і іх кам’юніці, якія ёсць па ўсім свеце. Напрыклад, былі акцыі салідарнасці з ахвярамі тэракту. Я рабіла інтэрактыўную мапу. Мае сябры з Кубы зрабілі акцыю ў Маямі, а іншыя сябры – на Філіпінах.

Мне падабаецца, што увесь свет, які я лічу правільным (і шмат хто раздзяляе са мной гэта азначэнне) знаходзіцца на адлегласці выцягнутай рукі. Можна сёння пазваніць у Венесуэлу і сказаць: актывізуйце людзей. Так жа і яны.

Пра дзяцінства і замежжа

Калі запусціліся Чарнобыльскія праграмы, маці здабыла мне пуцёўку. Так я тры разы ездзіла у Германію. Калі я вярнулася, я не магла зразумець – чаму там так клёва, а тут не так. Трэба нешта рабіць! З узростам я пачала разумець як. А магчымасць потым становіцца неабходнасцю.

Пра грамадскія арганізацыі і праломленыя сцены

Калі ў чалавека ёсць жаданне – ён праломіць любыя сцены. Калі ёсць жаданне, але няма разумення – камунікуйце з людзьмі. А камунікацыя часцей адбываецца на мерапрыемствах, супольных выездах. Калі вам мала інфармацыі ў сваім кам’юніці – шукайце іншае. У гэтым і ёсць роля грамадскіх арганізацый.

Калі у чалавеку больш інтраверсіі і спакою, трэба ісці ў арганізацыі і ўдумліва там працаваць. Калі чалавек экстраверт, то сядзець у адной арганізацыі ўсё жыццё будзе цяжка. Такім людзям трэба спрабаваць дадаткова вучыцца і ездзіць на стажыроўкі, а атрыманыя веды выкарыстоўваць «дома»: у сваёй арганізацыі, у сваёй супольнасці, для сваёй краіны.

Было б файна, калі б нашыя няўрадавыя, журналісцкія і палітычныя арганізацыі не канкуравалі, бо гэта абмяжоўвае чалавека. Каб быў абмен кадраў між арганізацыямі, стажыроўкі ўнутры краіны. Так усе б перазнаёміліся, перасталі сварыцца з-за дробязяў і пачалі б спакойна працаваць у адным неабходным усім нам накірунку.

Я ведаю, што шмат людзей любіць сваю Радзіму, але ў іх амаль ва ўсіх – кепскі настрой і адсутнасць веры. Мы з гэтым не можам нічога парабіць, пакуль гэта не зафіксуем у галаве і зразумеем – ага, у мяне кепскі настрой, я сам яго стварыў, трэба гэтага пазбавіцца. Усё пачынаецца з чалавека, у тым ліку – шчаслівая Беларусь.Christina_Karchevskaya_03

Чытайце і глядзіце Крысціну ў twitterflickr і extragr.am.

Чытаць цалкам…

Подпишись на мой канал в Telegram

Stay in the loop! Все самое интересное, что попадается мне. Лайфхаки, полезные ссылки, свежий контент ТУТ

© 2023, Christina Bodendorfer •  Все права защищены

При использовании материалов обязательно письменное разрешение автора.