Кранальная песня егіпецкіх футбольных фанатаў (ВІДЭА)

Кранальная песня егіпецкіх футбольных фанатаў (ВІДЭА)

Даведалася, што тады, 2 лютага ў Порт Саідзе, падчас беспарадкаў пасля матчу, калі загінула пад 200 (паводле неафіцыйных звестак, афіцыйныя падаюць 74) чалавек, тое не людзі адно аднаго падавілі і пастралялі, а гэта была аперацыя вайскоўцаў, якія падаслалі купленых злачынцаў, якія пазабівалі яскравых актывістаў сярод футбольных фанатаў! Бо, аказваецца, у іх вельмі моцны і вельмі арганізаваны фанацкі рух, яны былі вельмі актыўнымі падчас падзеяў год таму, яны крычаць супрацьуладныя крычалкі і яны падымаюць хвалю супраціву па ўсіх стадыёнах краіны. Вайскоўцы вырашылі "прыбраць" актыўных і небяспечных для іх людзей...  Зараз людзі працягваюць збірацца там пад слоганамі "Мы не забівалі нашых братоў!"...

Ведаю, што ў Беларусі таксама ёсць беларускамоўныя фанаты B-12 (з не вельмі жывым сайтам, але спадзяюся, яны яшчэ існуюць у офлайне!), але іх нашмат меньш, чым іх калег з Егіпту.

Паглядзіце, версія з сабамі толькі пару дзён таму з'явілася ў інтэрнэце, а арыгінальная версія набрала 40 тысяч праглядаў за 4 дні.

Total Views: 241 ,
  • Ну да, усюды купленыя дзярждэпам адмарозкі

    • Anonymous

      мне сказалі мясцовыя, тыя, хто разбіраліся ў справе