Краем вока сачу за маімі былымі вучаніцамі, якія зараз вучацца ў коласаўскім ліцэі. Я ўжо казала: мяне туды клікалі на працу, але я ў апошні момант перадумала: па-першае, і на свае астатнія працы часу не хапае, па-другое - далёка, па-трэцяе - шмат негатыўнага параспавядалі тыя, хто там папрацаваў. Таму вырашыла адмовіцца. Шкада, канешне, часамі, бо прынамсі бачыла б дзяўчыначак, якіх год таму вучыла. Па некаторых дзетках дагэтуль туга смяротная... А з іншага боку: я ж, каб адхрысціцца ад школкі і марнавання часу на няўдзячную і неаплочваемую працу (у Беларусі гэта менавіта так нажаль :() я ў гэтым годзе так і не атрымала дыплом. Таму - нафіг-нафіг. Выратавалася, а зараз сама сябе хачу ў мышалоўку зацягнуць назад.
Рэзанула па жывому нататка з УКантакце адной з былых вучаніц (імя пазначаць ня буду)
Як смешна часам слухаць ліцэйскія выступы .
Мова . Нацыянальная свядомасць.Эліта.Будучыня нашай краіна .
Сур'ёзныя , ківаючыя твары .
Цікава , што праз праходзіць 4 гады гэтая " будучыня " дружна звалівае вучыцца за мяжу. Прыблізна адсоткаў 70%. Большасць абяцае
вярнуцца .Смешна . Колькі іх вярталася ? 1? 2 чалавекі з усіх ?
Вядома . Добры ўзровень жыцця . Праца . Грошы . Менталітэт .
А тут багна . Без перспектыў . Тут - нічога .Бл*
Мяне больш не здзіўляе , што з кожным годам усё больш людзей прыходзіць у ліцэй з-за магчымасці паступіць у Польшчу .
Да ўвогуле гэта усяго маленькая частка таго іміграцыйнага патоку . Разумные з'яджаюць , дурныя застаюцца ?- Ок . Няхай .
Загінуць у балоце , але не адмовіцца ад прынцыпаў ? Значыць няхай так...

... балюча і страшна, калі вось так. Да горла падкатваюць словы, але прамаўляць іх - гэта як парушаць чароўную цішыню і ілюзію "штоусёокей" :(