Калі клубы ў Беларусі такія ж, як у Белградзе - я прапускаю палову свайго жыцьця! І я нават не буду пісаць пра сербскіх хлопчыкаў, фак, я сёньня зварочвала шыю на кожнага другога!!!
Была ў клубах за ўсё жыцьцё лічаную колькасьць разоў. Але тое, на чым я прысутнічала сёньня - проста фурор! Я не думала, што ўся тусоўка людзей на свяце можа ТАК аджыгаць)))) Напрыклад, адзін прыдурак узяў запальнічку і пайшоў хлопаць вагнём паветраныя шарыкі, што віселі на сценах. Дык за ім яшчэ чалавек 40 такіх жа прыдуркаў пахапалі вострыя палачкі ад закусак і пахлопалі нафіг УСЕ шарыкі ў памяшканьні - іх можа тысяча была, калі не больш!... :)))) У мяне вось дагэтуль шчокі баляць ад усьмешкі....