Хрэнавуха і інш. Строчыцы

Учора ўпершыню была ў Строчыцах, вёска-музей беларускага побыту пад адкрытым небам. Паводле плана гэта падарожжа было заадно і карпаратыўным запаздалым Новым годам)

Удалося ўсё на 10 з 10: і надвор'е, і кампанія, і настрой, і пачастункі, і напоі. У нас спачатку была экскурсія, потым мы шмат шпацыравалі, сьмяяліся, рабілі надпісы на снезе, "анёльчыкаў", потым былі вар'яцкі смачныя беларускія стравы ў карчме, цёплы хлеб, любімыя беларускія песні на фоне, медавуха і хрэнавуха. Хоць нас і рассадзілі па розных кутах (" За ўз'яднанне Аляскі і Амерыкі!"), мы ўвесь час "міксаваліся", хадзілі стол да стала ў госьці)) Потым гулялі ў самурая ("Хі - Ха - Хо!") на свежым паветры цэлую гадзіну.

Дагэтуль вельмі цёпла ад гэтай сустрэчы, як файна мы пачалі год, хай ён пройдзе гэтак жа весела, як нам было ў Строчыцах! Фотасы будуць заўтра-паслязаўтра.

strochycy 34

Таксама чытайце

Пакіньце каментар