Вось цікава :) Мне сёньня паведаміў сябра, што мне перадалі з дэканата тэлефончык чалавека, які знайшоў мой студэнцкі :) Тэлефанаваў, пытаўся, як са мной можна зьвязацца... Спадарыня з дэканата сказала, што сувязі са мной не падтрымоўвае і папрасіла пакінуць свой тэлефон. А майму сябру аддавала паперку са словамі: "Глядзі, адну яе не адпускай: нейкі ён дзіўны быў, гэты мужык..."
... Тым часам мой студак спакойна сабе ляжыць у маім заплечніку!
Адсюль напрошваецца две высновы:
- фізфак руліць, дэканат у прыватнасьці
- ... да мяне дабралісь ДЗЯДЗІ????
Паглядзім, што будзе далей.