Канцэрт “The Toobes” у “Рэактары” 16.04.2009
Уражанні досыць змазаныя і неаформленыя дагэтуль. З аднаго боку, усё было непамерна масштабна і неабгрунтавана пафасна, а з другога боку - сёння цэлы дзень ў галаве круціцца адна з іх песенек :)

Калі я ўпершыню пабачыла афішу ў пераходзе на Купалаўска-Кастрычніцкай, я адразу правяла для сябе паралелі з The Kooks, The White Stripes, McFly і г.д. У чымсьці я аказалася права, за выключэннем паходжання гурта: аказалася, што гэтыя тры загламураных хлопчыка са стрыжкамі, як у Верасня ў чырвоных нагавіцах і ў белых цішотках - беларусы!



Прыемна здзівіла чысціня інгліша (пакаленьне з агідным вымаўленне адмірае, йееееа!), якасць гука, аддача, энэргія. Падалося, што трошкі аднастайна, але потым я зразумела, што і Куксы мне спачатку аднастайнымі падаліся, і што тыя чалавек 70 з 300-400, што зараз каўбасяцца пад сцэнай, хутчэй за ўсё ужо чулі штосьці іхняе раней, таму іх і каўбасіць, бо, вядома, "накрывае" такая музыка не з першага разу.


Хлопцы цікавыя. Шкада, канешне, што сьпявае толькі барабаншчык, а астатнія сціпла маўчаць побач з мікрафонамі. Увесь канцэрт хацелася, каб спявалі ўсе трое! Перспектыўненькія, паглядзім, мо яшчэ як на іх канцэрце пабываю :)







Кристина, можно ли попросить у вас некоторые из фотографий выше в хорошем качестве
thetoobes_AT_gmail_DOT_com