Канада [6]: CIVICUS World Assembly 2012

Калі мне пашчасціла быць у Паўднёвай Афрыцы, то мы наведвалі галоўны офіс CIVICUS у Ёханэсбургу, вось там-та я і даведалася, што плануецца такое мерапрыемства ў Манрэалі. Надзеяў амаль не было, але я падала заяўку. І цудам, за месяц да асамблеі я атрымала пазітыўны адказ і квіткі!

Калі мне пашчасціла быць у Паўднёвай Афрыцы, то мы наведвалі галоўны офіс CIVICUS у Ёханэсбургу, вось там-та я і даведалася, што плануецца такое мерапрыемства ў Манрэалі. Надзеяў амаль не было, але я падала заяўку. І цудам, за месяц да асамблеі я атрымала пазітыўны адказ і квіткі!

Вось тут я ўжо выказалася пра ўсё мерапрыемства ў цэлым. Можа, гэта я стала нейк інакш успрымаць магчымасць сустрэцца з выбітнымі актывістамі розных краінаў, а можа сапраўды была такая выдатная падборка людзей, але спісаны не адзін дзесятак старонак у нататніку: гісторыямі, досведам, ідэямі… Натхненне! Дзякуй, CIVICUS!

Першы дзень пачаўся з … тэлемаста з Тайландам: сапраўдны манах вучыў нас тэхнікам медытацыі! 🙂 Аказваецца, не высыпаемся мы не з-за таго, што замала адпачыла нашае цела, а з-за таго, што недастаткова адпачыў наш розум! Пагугліце, аказваецца, дастаткова гадзіны медытацыі ў дні, калі атрымліваецца замала сна. «Sanma Arahan….»

Гэта размінка-знаёмствы, складваем словы)

CIVICUS WA 2012 [4]

Моўд і Менан.

Вось гэты мілы маладзён (цяпер ужо парламентар, прадстаўнік студэнцкай асацыяцыі) распавядаў нам пра «кляновую вясну», калі на вуліцы выйшла 200.000 студэнтаў з-за падвышэння платы за навучанне на 70% для гуманітарыяў, каб пакрыць выдаткі і стыпендыі для астатніх. Бо развялося шмат культуролагаў і юрыстаў, вось яны так і вырашылі «збалансаваць». Збалансавалі, ага: студэнты пратэставалі кожнае 22 чысло кожнага веснавога месяца і паказалі ўладам Кузькіну маць.

Чарговая панэльная дыскусія для онлайн-актывістаў. Гутарым пра Facebook.

CIVICUS WA 2012 [17]

CIVICUS WA 2012 [21]

Мэнан і Манрэаль…)

CIVICUS WA 2012 [19]

Яшчэ крыху фотачак на афіцыйным блогу CIVICUS.

Canada:

Канада [1]: Самалёцікі!
Канада [2]: Манрэаль!
Канада [3]: Англіканская царква
Канада [4]: Дзень у Манрэалі
Канада [5]: More Манрэаля
Канада [6]: CIVICUS World Assembly 2012
Канада [7]: Хмарачосы, Каралеўская гара і вечар у Манрэалі
Канада [8]: Апошні дзень у рознакаляровым Манрэалі
Канада [9]: Цягнік у Таронта і CN Tower!
Канада [10]: Цацачны Таронта
Канада [11]: Таронта — горад жоўтых светлафораў
Канада [12]: Адзін дзень у Таронта
Канада [13]: Ніагарскі вадаспад!
Канада [14]: Ніагарскі вадаспад [TOY]
Канада [15]: Дадому!

Подпишись на мой канал в Telegram

Stay in the loop! Все самое интересное, что попадается мне. Лайфхаки, полезные ссылки, свежий контент ТУТ

© 2023, Christina Bodendorfer •  Все права защищены

При использовании материалов обязательно письменное разрешение автора.