Абзац, ну і дзенёк быў!!!
Гэта ўсё доўга і складана, але я паспрабую распавесьці.
З намі жыве наш сябра, Ягор. Ягор з'ехаў на лета і пакінуў ключы нашаму агульнаму сябру, Алежку. Алежка "працаваў" спамерам пры дапамозе кампа Ягора, а потым, адпрацаваўшы сваё, з'ехаў дамоў, а ў нас пакінуў некаторыя рэчы, каб потым іх забраць ад нас і паехаць зь Менску на цягніку са сваёй дзяўчынай у горы. Ну дык вось, сідзім мы ў Слуцаку спакойна, нікога не кранаем, толькі прыехалі, тэлефоняць нам гэныя "шчасьці" - мы сёньня ночым у вас дома. Ну, зашыбісь, думаем, ладна. Званок праз гадзіну: "Слухай, а ключ у які замок: у верхні ці ў ніжні?" "А Алежка што, не памятае хіба?!" - абураюся я. "Не памятае!" Яшчэ лепей. Кажам: "Ніжні не кранайце ні ў якім разе, бо ён з глюкамі, можаце захлопнуць дзьверы, а дублікат толькі ў нас, тут, з намі ў Слуцаку!" "Окей!" - кажуць. Званок праз 15 хвілін. "Ой, мы, напэўна, захлопнулі дзьверы! А ў нас там снарага, а заўтра цягнік у палову чацьвёртай дня! А ключ ніяк зараз перадаць нельга са Слуцака?..." Нам ужо не сьмешна, мы ўжо злавацца пачынаем! Самі сабе праблем зрабілі, плюс зрабілі праблем нам, бо заўтра - то бок, ужо сёньня, у 5:30 раніцы прыязжае з Украіны Андруха, брацік а, якому было б няблага трапіць пасьля дарогі дамоў! Мы, зразумела, з-за дыбілаў назад сярод ночы ехаць не зьбіраліся. Ох, як мы злаваліся!!!
... Цырк прадоўжыўся на наступны дзень, то бок сёньня. Простым пошукам стала зразумела, што КЛЮЧА І Ў НАС НЯМА, КЛЮЧ ЗАСТАЎСЯ Ў КВАТЭРЫ, па той бок кватэры, і зараз адзін шлях у кватэру: праз суседзяў, па балконах, бо нават у гаспадара кватэры НЯМА КЛЮЧА ад гэтага даўбанутага ніжняга замка!!! Карацей, Андруха тусіў увесь дзень у сяброў, мы рабілі свае справы ў Слуцаку, выехалі каля шасьці гадзін вечара назад. Як жа мы прыфігелі, калі высьвятлілася ШТО СУСЕДЗЯЎ НЯМА ЎДОМА!!! Што ж, мы вырашылі іх чакаць да апошняга, бо выйсьця было два: дрыльлю ўскрыць дзьверы (гэта позьнім вечарам! ну-ну!) ці праз суседзяў. Ехаць на ўпіску было крайняй мерай. Як на халеру, тэлефоны ўсіх сяброў альбо былі недасяжныя, альбо мы ведалі, што іх няма на Беларусі. Вялікі дзякуй за дапамогу і гатоўнасьць ехаць да нас з дрыльлю: гэта было сапраўднае гэройства і праява сяброўства, радзіма цябе не забудзе %))))) У самы-самы апошні момант, калі мы ўжо сабраліся ехаць за дрыльлю, спыняецца машына і вывальвае загарэлы натоўп - ГЭТА БЫЛІ НАШЫЯ СУСЕДЗІ, якія толькі што вярнуліся з мора!!! Гэта як змова была! Проста сюжэт для кіно!!!
Карацей, мы трапілі ў кватэру, зганялі за цукеркамі для суседзяў (бо не першы раз іх так нахабна юзаем!) і сядзім дома, і ня верым у гэнае шчасьце!!!
HOME SWEET HOME!!!