Акрамя фотак з выбараў у Егіпце  ў мяне, натуральна, засталося шмат фотак, так бы мовіць, бэкстэйдж: горад, людзі і працоўныя моманты. Вось першы пост з такімі здымкамі :) Нагадваю, што гэта паездка Варшава - Цюрых - Каір - Порт Саід - Шарм-Эль-Шэйх, 24.11 - 11.12.2011.

На трэнінгу міжнародных назіральнікаў, слухаем пра выбарчую сістэму Егіпта і пра тое, што чакае нас на выходных.

Часта ў старых будынках у Каіры сустракаюцца такія олд-скул ліфты.

Заходзім у офіс праваабарончай арганізацыі Андалуз. Нават нешта па адносна нашаму %)

Ахмед, дырэктар цэнтра, паказвае нам танкі, якія мы на выходных пабачым на вуліцах.

Гарбата з анісам. На смак як лакрычныя цукеркі.

Трэба быць на сувязі са "штабам", таму запасаемся лакальнымі сімкамі. Кошты смешныя: я пару разоў званіла ў Беларусь па 5-8 хв і кожны раз з рахунка здымалася не болей за 5 даляраў. Мабільны інтэрнэт: 500 Мб за 9$.

Цягнем жрэбій, хто куды едзе. Мы выцягнулі Порт Саід, а іншыя варыянты былі: Люксор, Каір, Александрыя і Даміята.

Вельмі нестандартнага віда жанчына для егіпецкіх рэаліяў. У егіпцян да яе стаўленне было не ахці з-за выгляду (распушчаныя светлыя валасы і гд.)

Сустракаліся ўвечары з прадстаўнікамі егіпецкіх СМІ.

Ніл

Вось з гэтым анкам, ці як яго яшчэ называюць, "ключ жыцця", я была ў першы раз на Тахрыры. Схіляюся верыць, што менавіта ён мяне тады і ўратаваў. З таго дня з кішэні не вымала.

Спалены будынак партыі Мубарака.

А яшчэ нас угараздзіла трапіць у вельмі рэдкі час: у дождж :) Усе казалі, што тут дождж максімум 2 разы на год :) Ня ведаю, наколькі праўда, але паводзіны стокаў з гэтым фактам спалучаюцца))

Працяг будзе...

Таксама чытайце