ser1525 (цитата):
представляю что творилось в микрорайонах... хотя в 11 утра было очень даже приятно на улице....

Ну в 11 утра мне позвонили родители и сказали, почему ты спишь, иди на улице, там такой праздник... Мы по телевизору смотрим парад и нам нравиться...

Видимо после парада весь праздник и закончился... и началась тупо пьянка....

Жалко народ наш.... Хотя по ходу сами виноваты.

http://forum.onliner.by/viewtopic.php?t=509353&postdays=0&postorder=asc&start=1320&sid=2bb8d341227b76ed141d10e0c4a5556e

    Вось я яшчэ пашкадавала БТшнікаў: якая складаная у іх, творчая праца - падчас апазіцыйных мерапрыемстваў падсылаць дзеля "карцінкі" п'яных і здымаць іх на фоне бчб сьцяга, а падчас афіцыйных мерапрыемстваў - шукаць у натоўпе выпадковых цьвярозых... Кашмар, радзіма, я цябе люблю, канешне, але так любяць хворага блізкага...

Таксама чытайце

  • http://skepsys.livejournal.com/ skepsys

    радзіма, я цябе люблю, канешне, але так любяць хворага блізкага…

    +1

  • http://over_vic_vella.livejournal.com/ over_vic_vella

    “Хлусьні пра вайну супрацьстаіць літаратура”

    ВАЛЯНЦІН ТАРАС. З КНІГІ “НА ВЫСЬПЕ ЎСПАМІНАЎ”

    “…Вось ужо і шэсьцьдзесят другі дзень Перамогі. У двары Сувораўскай ваеннай вучэльні, непадалёк ад якой жыву, яшчэ ў сакавіку пачалі грымець
    аркестры, раздаваліся воклічы, крыкі “Ўра!” – сувораўцаў муштравалі для параду. Недзе рыхтуюцца да сьвяточнага шэсьця вэтэраны вайны. Не магу не зьдзіўляцца, адкуль бяруцца штогод гэтыя калёны вэтэранаў? Часам такое ўражаньне, што іх ня меншае, а большае!.. Насуперак закону прыроды. Гляджу на сябе самога: мне ўжо не па сілах прымаць удзел у гэтых шэсьцях, а я ж адзін з самых маладых удзельнікаў вайны, якому ўжо семдзесят сем. …
    …Якія тут шэсьці! Ды, можа, гэта я адзін такі стомлены дзядок, а ўсе астатнія, якім па 80, 85, па 90, – усё яшчэ магутныя сталінскія грэнадзеры? Сумняваюся… Бо час разграміў апошнія палкі франтавікоў і рэшткі партызанаў, загнаў іх за калючы дрот гадоў. Гадоў дзесяць-пятнаццаць таму ў Менску жылі чалавек трыццаць, калі ня болей, маіх суатраднікаў, былых партызанаў брыгады імя Чкалава, а цяпер засталіся два чалавекі: я і Лідзія Зьмітраўна Кізіла, былая разьведчыца нашага атраду, якой сёлета споўніцца 83 гады. На жаль, хадзіць яна амаль ня можа, розныя хваробы не дазваляюць. Дык адкуль бярэцца даўжэзная калёна вэтэранаў? Дзіўна! Як дзіўна вельмі многае з таго, што робіцца вакол кожнага чарговага сьвята Перамогі, – гвалт над гісторыяй вайны, нейкі амаль цалкам выдуманы сцэнар мінулага. Нібы не было трагічнага разгрому Чырвонай Арміі ў чэрвені-ліпені-жніўні 1941 году, а была магутная абарона “лініі Сталіна”. Нібы забыліся, што вайна пачалася 22 чэрвеня, а 28-га раніцай – праз тыдзень! – нямецкія войскі ўвайшлі ў Менск. Добра памятаю, як пад Менскам, у вёсачцы Мядзьвежына, куды наша сям’я ўцякла ад бамбёжкі і пажару, у якім згарэў і наш домік на Трамвайным завулку, я ўбачыў нямецкія танкі. Але думаў, што гэта нашы, савецкія танкі, і ўсе так падумалі, бо танкі тыя былі на маторнай частцы пакрытыя чырвонымі палотнішчамі. Здалёк не было відаць, што ў цэнтры тых палотнішчаў – у белым крузе – была выява свастыкі. Палотнішчы былі апазнавальнымі знакамі для нямецкай авіяцыі, каб лётчыкі не прынялі танкі за савецкія. А цяпер мне кажуць пра нейкую “лінію Сталіна”, якую гітлераўскія танкі ўмудрыліся нават не заўважыць.
    http://www.svaboda.org/articlesfeatures/culture/2007/5/E629963C-6794-4E7B-8EBB-CBA54A8478D7.html

    Гэтай фальсыфікацыі, мане і абыдльванню можна супрацьпаставіць толькі літаратуру!!!