Шмат чаго круціцца ў галаве пра гэтае падарожжа. І пост тут мае быць кіламетровы, і не адзін. Але ня ведаю, ці ёсць у гэтых літарках сэнс.
Індзія магла б прайсці зусім незаўважана для мяне, бо прыйшлося працаваць, пакуль астатнія ганялі ў Тадж-Махал, фоткаліся і знаёміліся паміж сабой. У мяне пасля падарожжа засталося не так шмат сапраўды цікавых і дарагіх мне людзей, з якімі хочацца зараз чаціцца і абменьвацца ідэямі. Але ўсё ж я пазнаёмілася з тымі самымі, хто зрабіў маё падарожжа ў Індыю незабыўным без таджмахалаў, без дадатковых вандровак і калектыўных фотак. З тымі, з кім я паспела пазнаёміцца, мы ў асноўным спявалі :) Я дагэтуль падхопліваю па інэрцыі кожную песню, тэкст якой мне знаёмы, сярод тых песень, якія я дома знайшла на кампе ці спецыяльна нагугліла на памяць пра Індыю і тыя вечары. І запісала на дыктафон, што паспела.
Нелагічна вясёлая фотка мяне з Дэлі, ну і што, для кантрасту, хто не чытае, падумае, што пост вясёленькі
Можа быць, я яшчэ напішу нешта пра Індыю, агульнатурыстычнае такое, ведаеце, маўляў бачыла тое, рабіла гэтае, але… зараз унутры чарговыя перабудовы асобы, дакладней, прымірэнне з самой сабой хутчэй. Толькі гэтым і стамляюць гэтыя далёкія падарожжы – пастаянным самааналізам і самакапаннямі. Там, падчас доўгай дарогі, у мяне ёсьць унікальны час без кампа, без працы, без людзей падумаць пра ўсё, гледзячы ў ілюмінатар ці на тое, як узлятаюць і сядаюць самалёты ў чарговым аэрапорце. Напэўна, лепш мне ўсё ж працаваць і быць занятай заўсёды, бо як толькі ўдаецца пабыць сам-насам са сваімі думкамі, потым у галаве такі вэрхал, што пыл асядае не адзін тыдзень па вяртанні…
Зараз ужо ўсё зноў добра. А яшчэ тыдзень таму я думала, што свет абрынецца на мяне ўсімі сваімі слязамі. Трэба нейк пачаць спакойней, спако-о-о-о-ойней на ўсё рэагаваць. Падзяліцеся таблеткамі для пафігізма, а?