Індыя ў фота (ч.1)

Індыя ў фота (ч.1)

Гэтая жоўта-зялёная машынка называецца рыкша, славутая павозка, калі матацыкл ці мапед пераробліваецца пад нешта падобнае на таксі. Яны вельмі папулярныя ў Індыі, Інданэзіі і Тайландзе, але адзіны раз, калі я каталася на рыкшы ў Індыі, я наглыталася выхлапных газаў на ўсю рэшту жыцця! Пра іх трафік – асобны расповед, але гэта жах))

Людзі, якія вось зараз на фотцы тусуюцца на праезжай частцы – гэта жабракі. Некаторыя прадавалі нешта дробнае на вуліцах, некаторыя, як гэтая дзяўчынка, паказвалі акрабатычныя здольнасці, калі машыны захрасалі на чарговым светлафоры. Мы прасоўвалі кантэйнеры са сваімі абедамі ім праз адкрытыя вокны аўтобуса.

Мы два разы былі ў Цін-Мурці: гэта парк і рэзідэнцыя першага прэм’ер-міністра Індыі Неру. Шмат адкрытай прасторы, зеляніны і гістарычных пабудоў. Мы былі акурат падчас нейкага дзіцячага фэстываля другі раз, а першы – падчас урачыстага адкрыцця Калейдаскопа.

The Bike

Swastika

Наглядзелася на свасцікі і ў Інданэзіі, дзе ў нас нават наш хостэл так называўся, і вось тут, натуральна, бо ў індуізме свасціка – сімвал сонца і шчасця!

Steps

The Ceramist

Ганчар, які паказваў дзецям і заадно нам як рабіць самастойна вазачкі з гліны)

Roundelay

Is Anybody There?

Indian Boy

Red

"We Wanna Go Home!"

А гэта мы спяваем, бо ўжо нахадзіліся і хочам дадому Smile “Can you see this car? They are going home! Do you wanna go home? Sing together – we wanna go home! WHERE IS OUR BUS?!”

School Bus

Bus Driver

Red Fort

Гэта мы ездзілі ў Чырвоны Форт. Трапілі з-за трафіка на апошнія 15 хв, калі тэрыторыя была адкрытая для турыстаў, а 2 нашых аўтобуса так і не даехалі Smile Вось так я і паглядзела Дэлі, о, да!

Wally

Гэта Валлі, спявак з Саламонавых выспаў. Злавіла рэдкі момант, калі ён сідзеў адзін, бо звычайна вакол яго было шмат народу, якія падпявалі і прапаноўвалі сыграць тое і гэтае! Амаль кожны вечар мы спявалі ўсё, што толькі маглі ўзгадаць, знайсці ў сябе на кампах ці мабільніках, ці нагугліць lyrics праз нэт, хуткасць якога была горш за дыялап, і нават словы песень грузіліся напэўна хвіліны па дзьве!

Guitar

Indian Fakir

Оооо, гэта факіры, якія сустракалі нас на чарговым кам’юніці-візіце Smile Як яны танчылі і гулялі з вагнём, а якая музыка была ад іх барабанаў, аааах проста!!!

Fire!

Працяг будзе…

Total Views: 408 ,
  • віталь зь “дальвіца”

    Крысціна,твае камэнтары да фота мне вельмі спадабаліся.Па камэнтарах можна здагадацца,які стыль у чалавека,вось…))шчыра.