bali

Балі: куточак раю

Балі — месца, дзе сустракаюцца Ціхі і Індыйскі акіяны.

indonesia boy jakarta

Людзі Джакарты

Хлопчык гуляе з паветраным змеем. У Інданэзіі моцныя вятры - звычайная справа, адтуль і забава такая, таксама звыклая.

jakarta

Вакно і Горад

Я ўжо не памятаю, які гэта быў паверх.

jakarta

Джакарта, Інданэзія

Фота для прыцягнення ўвагі 😉 У мяне вялікія неразабраныя архівы, і я бяруся за іх, ага!

bali

Bali: BW

Інданэзія, трымайся там з усімі сваімі вечнымі землятрусамі ды цунамі... Я ў думках з табой кожны дзень.

Не магу стрымаць эмоцый!

Дазволю сабе невялічкі трэйлер да наступных фотак і расповедаў пра Інданэзію! Проста сённяшні дзень быў настолькі поўны эмоцыяў, а таксама новых думак, ідэяў і ... ну, ня ведаю, унутранняга абнаўлення проста нейкага! Як заўжды, мае ўнутраныя "землятрусы" правакуюць моцныя візуальныя карцінкі. Ня ведаю, ці перадаюць нешта гэтыя фоткі, але нейкую долю перадаюць дакладна 🙂 Далей будзе болей, а пакуль вось парачка:

рысавыя палі Балі

Рысавыя палі на Балі

індуісцкі храм Тана Лот Балі

Індуісцкі храм Тана Лот, Балі

Вулкан Батур, Балі

Ну, тое, што пісаць пасты няма часу, гэта зразумела, так? 🙂

Інданэзія: дарога насустрач сонцу

Усе 24 гадзіны шляху правяла як ў сіропе, не разумеючы, што ўсё адбываецца са мной... Спачатку быў пералёт у Франкфурт, потым 6 гадзін у аэрапорце, потым - доооооўгі і зусім не такі прыемны, як у мінулы раз да Бангкока, 14 гадзінны пералёт з пасадкай у Сінгапуры.