Інданэзія: дарога насустрач сонцу

Усе 24 гадзіны шляху правяла як ў сіропе, не разумеючы, што ўсё адбываецца са мной... Спачатку быў пералёт у Франкфурт, потым 6 гадзін у аэрапорце, потым - доооооўгі і зусім не такі прыемны, як у мінулы раз да Бангкока, 14 гадзінны пералёт з пасадкай у Сінгапуры.

 

Умываюць на дарожку 🙂

 

 

 

Апошнія вагні Франкфурта.

 

 

Бенгальскі заліў.

 

 

 

Самалёт спазніўся, куды толькі здолеў, у выніку, так як ляцелі мы геаграфічна насустрач сонцу, то ўвесь каляндарны дзень прайшоў у паветры і ў мітусні, і Джакарту я пабачыла ўжо ў начных вагнях.

 

Перасадка ў Сінгапуры

 

 

Яго Варсейшаства ў аэрапарту Сінгапура

 

 

Інданэзійская віза.

 

 

Але на месцы ... я проста прыфігела ад гатэлю - я, напэўна, у такім ніколі не жыла. Няўтульна пачуваюся ў кедах сярод мармуру і гламуру. І тут нармальны такі квартал, у якім ТОЛЬКІ такія гатэлі. А від з вакна... мама дарагая! Наш гатэль - 30ці павярховы, у мяне - 14 паверх. Насупраць стаяць гмахі нават вышэй за гэты. У Нью-Ёрку не была, але ад самой дарогі з аэрапорту мяне прыбіла пачуццё дробнасці і самоты, калі навокал хмарачосы і бігборды па вышыні ў 5 нашых...

 

Сонца ў зеніце.

 

Травяны, густы, салодкі пах экватарыяльнага паветру, не надыхацца. Я ўвечары выйшла на вуліцу, села на лаву і проста сідзела. І ўсё імкнулася зразумець, што гэта ўсё насамрэч.

Яшчэ фота на Флікры

Працяг будзе...

Total Views: 684 ,