Бессэнсоўна ўжо перад вамі прасіць прабачэння за затрымку, бо гэтая каляровая падзея прайшла ўжо ажно ў канцы лістапада 2010, але гэта не замінае мне паказаць вам сапраўдны, яскравы і радасны гей-парад знутры. Дарэчы, гэты парад быў другім ва ўсёй Індыі, і першым у Нью Дэлі.
Скажу шчыра, што такога вулічнага драйва я раней не адчувала бадай нідзе і ніколі, бо ўсе палітычныя мітынгі праходзяць у той ці іншай ступені напружанні, а тут... поўны рэлакс, гук барабанаў, колеры, танцуючыя манерныя хлопчыкі і трансвестыты (яны больш за ўсё ўвагу прыцягвалі!), адным словам - космас. Глядзіце самі!