Гугл у вугал
Сёньня распавядала дзеткам-шасьціклашкам пра гугл, пра перавагі мазілы і оперы перад эксплорэрам, пра Вконтакте.ру ды Аднакляснікі.ру, а таксама пра аську і скайп. Наперад, маладая порасль! ;))
ЗЫ. А калі адзін з класаў асабліва разкрычаўся і стаў мне замінаць весці ўрок, я сказала: "Так! Будзеце мне перашкаджаць - сыйду ад вас у верасні!"
... Гэта было жорстка, бо ... бачылі б вы іх вочы!!! У мяне ажно сэрца стала...







а якi хоць клас, “а” цi “б”??
А :)
о, як яны любiлi мяне даставаць..
Вы таксама там працавалі? О_о??
не. вучылася)))
social networks – гэта, насамрэч, не самае лепшае, што з’явілася ў гэтым свеце. гэта як тэлебачанне – тэхнічна класная рэч, шырока распаўсюджана, але ўплывае адмоўна.
і яшчэ, я сам карыстаюся операй (і бачыць нічога іншага не хачу пакуль), але цікава, чым яна лепшая за той жа internet explorer (акрамя зручнасці і бяспекі)?
А хіба гэта ўжо ня перавагі? =)
ну вось ie7 дастаткова бяспечны (на ўзроўні тых жа оперы і фф), калі я не памыляюся. той факт, што мне опера здаецца найбольш зручнай, нічога не значыць (гэта толькі маё меркаванне, а карыстальнікаў оперы, насамрэч, не так уж і шмат). але факт у тым, што опера і ie – прапрыятарныя праграмы.
Не сказаў б, што карыстачоў Оперы ня так шмат) Тым больш у яе валам наладак і фічаў) Варта толькі пашукаць)
дзесьці ад 0.5 да 1.5 % ад усіх інтэрнаўтаў
Малайчына =) +10 табе за методыку выкладаньня)
З.Ы. Абавязкова распавядзі пра Вікіпедыю й да таго падобнае) Ну й пра Вінамп не забудзься)
Нам патрэбныя адэкватныя юзэры =)
+ гыгы
?
?!
Мелася на ўвазе: “Што “+ гыгы”"? =))
а вы кемлівы = )))
Ладна, праехалі)
Научи их линуксу
эх, хто б мяне навучыў… :)
Прывівай ім Jabber, Mozilla, Linux – будучыня за Open Source )))
А я вось завiдую моладзi. Яны пра кампутар з маленсва ведаюць. А я сення поў днi сяброўцы сваёй тлумачыла, што такое Аднакляснікі.ру, аська ды iншыя. А ёй 25 годдзiкаў стукнула як – няк. I адукацыю вышую мае…
це шантаж!))
вконтакте значит?!))
тэма сабжа не раскрытая! у які-такі вугал? :)
а наагул, супэр. тваім дзеткам зайздрошчу. ну і табе крыху – цябе так любяць )