Сёньня гутарыла з сяброўкай, з якой мы былі ў Варшаве ў сьнежні на "Weekend w Polsce" і зусім нядаўна - ў Вільні, "Школа Дэмакрацыі".
  Пузырэўская Алена Аляксандраўна, 3 курс МГЛУ, факультэт гішпанскай мовы.
  Ў панядзелак да яе прыйшлі "дзядзі" з КДБ.
    
  

Амаль што на два месяцы раней  па аналагічнай схеме выклікалі ў дэканат (падчас пар) і нашую агульную сяброўку, Краўчанка Алену - яна таксама ездзіла з намі на "Weekend w Polsce".
 А схема такая: запрашаюць у дэканат, дэкан кажа: "З Вамі хочуць пагутарыць супрацоўнікі камінэта дзяржаўнай бяспекі. Я выйду, а вы тут паразмаўляйце." З Аленай Пузырэўскай размаўлялі напрацягу дзьвюх пар, пара гэбістаў з аднолькавымі імёнамі (Александр), адзін у ролі "злога", а другі - ў ролі "добрага". Размову вядзе "злы", "добры" ў асноўным проста маўчыць, зазірае ў вочы, каротка каментуе, "дабразычліва" усьміхаецца... У Алены пыталіся пра "паездкі, у якіх яна нядаўна пабывала", жывая зацікаўленасьць была ў адносінах падрабязнасьцяў "ЯК ТАМ БЫЛО?" - усё астатняе (імёны, тэлефоны, адрасы) яны ведалі й без яе...
 
  Яна спакойна, стрымана паразмаўляла (бо не ведала, як трэба сябе з імі паводзіць), цікавіліся, ці ёсьць у яе сябры-каліноўцы - яна сказала што ёсьць, імёнаў яны не пыталіся. Потым быў доўгі "сьпіч" наконт таго, што "перадайце ім, каб не баяліся вяртацца, мы іх чакаем, мы ім не ворагі, каб ведалі, што мы гатовыя дапамагчы з вучобай альбо з працай" (перацягваньне канату?...)
 
 А потым запыталіся: "Мабыць, некаторыя з Вашых сяброў не падзяляюць Вашых поглядаў? Вы павінны памятаць аб тым, што ворагі нашых сяброў - нашыя ворагі, мы думаем, што вы разумееце, аб чым мы..." (за дакладнасьць фразы не адказваю, але сэнс такі)

 Карацей, яна здуру пад дыктоўку напісала "Объяснение" - паперу, у якой напісала  таксама пад  дыктоўку  кароткі  зьмест падарожжа ў Варшаву. Что гэта магло значыць?? І што за дакумент такі: "Объяснение" ?!

І яшчэ: яны ведаюць пра  другі тур "Школы Дэмакрацыі" ў канцы траўня, і ВЕЛЬМІ ХОЧУЦЬ, КАБ ЯНА З'ЕЗДЗІЛА!

"Алена Александраўна, да сустрэчы!"

Дзяўчына ў шоку, яна ні ў якім разе не збіраецца з імі супрацоўнічаць. Што параіце рабіць?

Таксама чытайце

  • http://ecologys.livejournal.com/ ecologys

    Сводить всё к словам: “Ну я ни знаю” “это как сказать” “Никакого отношения не имею” “Да так себе” “Как и везде”… вообщем поменьше канкретики… В РОВД помогает, низнаю насчёт КГБ правда)…

  • http://verasen.livejournal.com/ verasen

    Перадавайце ім, што мы ведаем добразычлівасьць нашае краіны і абавязкова падумаем на гэат конт.

    А калі сур’ёзна, ня трэба зь імі ўвогуле размаўляць і штосьці пісаць!!! Нават опер даваў добрыя парады ў сваіх пастах аб супрацоўніцтве з КДБ. пачытайце калі ласка ўважліва.
    Яшчэ можна калі цябе выклікаюць заклеіць сабе рот скотчам проста ўвогуле нічога не казаць. Аніякай інфармацыі.
    Трымайцеся там і не бойцеся, бо нас вельмі шмат!

  • http://wild_scully.livejournal.com/ wild_scully

    Chris, а ты не слышала случайно ничего о нашей Анне Медведевой??? Я вчера на svaboda прочитала http://svaboda.org/articlesfeatures/society/2007/4/20F81552-2262-4F4E-911B-1B8746629DF8.html

    и больше никаких новостей не слышно, места себе не нахожу, сволочи, что они к ней привязались?!-( Пускай лучше такими, как Михайлов, занимаются.

  • http://alhifizik.livejournal.com/ alhifizik

    а я думаю, что надо просто подумать головой… девчёнка явно ведь не хочет с ними сотрудничать, да??? а ГБшники хотят, чтобы она ехала в конце мая в Вильнюс….
    значит ей не надо ехать… сослаться на то, что проблемы с учёбой, конец семестра и всё такое…. тем более, то она не единственная с кем они ведут такие беседы…. от неё отстанут, я думаю…

    а вообще, она попала в жуткую ситуацию.. что ждать от ГБшников – непонятно