Не магу трымаць эмоцыі ўнутры. Набыла (хоць і не планавала на бліжэйшую будучыню, так атрымалася) фотазаплечнік ізраільскай фірмы KATA: гэта было замілаваньне з першага позірку, я не змагла прайсьці міма і пакінуць яго вісець далей самотна ў той краме. Такія рэчы, як правіла, і становяцца праз некаторы час самымі ўлюбёнымі і "шчасьлівымі"!
Знаёмьцеся: яго завуць КАТА - A44V, у ім ёсьць спецыяльныя адсекі ня толькі для камеры, аб'ектываў і зарадкі, але і для нэтбука, плэера, тэлефона, чэхол для мелкай відэакамеры, штатыва і тыды. Цяпер ня грэх пачаць капіць на круты аб'ектыў - яго нарэшце ёсьць куды класьці! Ура! :)
