Я доўгі час жыла з няправільным разуменьнем фатаграфіі як мастацтва, бо пачынала я свой шлях у фота з мастацкай фатаграфіі і з Зеніта, потым перайшла на такую ж, толькі + “мыльніца”. Тады я займалася ў “Краявідзе” у фотамастака Аляксея Паўлюця. Потым, калі ў мяне з’явілася люстраўка, я мела цьвёрды намер яе прынамсі акупіць, бо была яна для мяне задавальненнем даволі дарагім і цяжка здабытым. Таму я кінулася з галавой у фотажурналістыку, і маім гуру і кумірам быў (і застаецца) Грыц, беларускі фотакор AP. Ну, розныя там Карцье-Брэсоны не ва ўлік, кумірамі трэба рабіць людзей рэальных.

Дык вось, атрымалася ўсё так: спачатку мне распавялі, што ў арыгінал фоткі лезьці фоташопам нельга ні ў якім разе, распавялі пра “фоташоп для фотажурналістаў”, дзе ёсьць толькі дзьве кнопкі: “выразаць” і “даслаць”. Тады ж я пачула тую знакамітую байку пра фатографа, які дамаляваў адну ракету ў сваёй фотачцы з Багдада, пасля чаго яго выкінулі з гісторыі фотажурналістыкі як прафесіянала – сьцерлі з усіх баз і г.д. – і зараклася я тады не датыкацца да сваіх фотак нават у плане колеракарэкцыі. Мне гэта падавалася (і дагэтуль усё яшчэ падаецца..) нечым несумленным, нейкім падманам, а зусім не мастацтвам. Няўжо, калі ты крута апрацаваў фотку і выцягнуў з яе колеры, якіх у арыгінале не было, ты стаў называцца фатографам?! Ды няпраўда гэта! Фатограф – гэта ў першую чаргу той, хто можа апынуцца ў пэўны момант у пэўным месцы + можа злавіць момант і пры гэтым захаваць кампазіцыю кадра. А колерамі гуляцца і маленькі можа, калі яго за фоташоп пасадзіць.

Дык вось, зараз я спрабую выбіць з сябе некаторыя першасныя ўстаноўкі, спрабую ўмешвацца ў арыгінальны кадр неарыгінальнымі колерамі, і не буду рабіць выгляд, што я гэтым ганаруся. Проста так ужо пабудаваны мозг і вока чалавека – сусткакаць па абліччы, т.б. па колерах у асноўным. Бо яны надаюць атмасферу. Паглядзім, што з майго эксперыменту атрымаецца :)

Таксама чытайце

  • http://oldmah.livejournal.com/ oldmah

    Як кажуць, мастак вольны выбіраць любыя сродкі :) Галоўнае — вынік.

    • http://kryscina.com Kryscina

      так, усё слушна)

  • nevr

    Ну, тут вельмі тонкая мяжа паміж тым, што можна рабіць, і тым, што нельга, што робіць з фотаздымка – фотакалаж. Наконт колераў – так, у інфармацыйных агенцтвах іх карэктаваць вельмі ня раіцца. Толькі баланс белага, яскравасьць/кантраст. Але ж з іншага боку – далёка не заўсёды здымак без апрацоўкі выглядае так, як яго бачыў фатограф, і ў сэнсе колераў у тым ліку, што плёнка, што лічбавая матрыца – яны уносяць свае скажэньні. Таму, на мой погляд, калі працуеш не ў інформагенцтве з жорсткімі патрабаваньнямі да дакумэнтальнасьці – то лепей апрацоўваць. Бо аўтарскі позірк часам можа быць цікавейшым за самую падзею.

    • http://kryscina.com Kryscina

      Так, я ўжо сама прыйшла да гэтага, што калі не забараняюць апрацоўваць, то можна гэта выкарыстоўваць як дадатковую ступень свабоды.

  • http://maedumki.blogspot.com/ Станіслаў

    Першапачаткова, трэба дзеля сябе цьвёрда вызначыць — здымак будзе з’яўляцца мастацкім творам — канчатковым пунктам, цікавым сам па сабе. Ці сатэлітам іншага твора — ілюстрацыяй у кніжцы напрыклад )

    Другім крокам трэба вызначыць з якой мэтай робіцца фота. Калі з інфармацыйнай — то трэба не сапсаваць аб’ектыўнасць фатаграфіі.

    І гэтак далей. Трэба не проста забараняць сабе чымсці карыстацца. А разумець навошта ты ўвогуле фатаграфуеш )

    Усе чакалі інфармацыйнасці, аб’ектыўнасці, праўды, ад здымку таго фатографа з Багдада. А её ПАДМАНУЎ. Яго за падман *забанілі*, а не за фоташоп.

    • http://kryscina.com Kryscina

      дзякуй за меркаванне! праблема ў асноўным у тым, што я выкарыстоўваю фота і для журналістыкі, і для мастацтва. у некаторыя моманты проста не магу вызначыцца, такая ўжо тонкая паміж імі розніца! а тое, што гэта самадастатковы прадукт – гэта нават без сумнева, вось толькі зноў такі, незразумела, што вядомае, а што вядучае ў тым жа артыкуле :) бывае па-рознаму!

  • http://maedumki.blogspot.com/ Станіслаў

    Вось менавіта пра гэта я і кажу. Творца павінен дзеля сябе вызначыць, што будзе вядомым, а што вядучым. Вызначыць канцэпцыю твора. І калі там патрэбен фоташоп — то выкарыстаць яго без ценю сумневу.

    Вось цікавы канцэпт: http://boyanoff.net/2009/11/10/fotosessiya-prostogo-fizika.html