Флэшмоб ад Казіміраўны ;)
Адразу прабачаюся за атсутнасьць ката: не хачу хаваць. Ня буду! Дазволіце?.. :)
Сутнасьць справы:
1. Вы адзначаецеся у камэнтарах
2. Я выбірад 3 вашыя зацікаўленасьці
3. Абраныя зацікаўленасьці Вы ілюструеце ў сябе карцінкамі+даеце тлумачэньні
Мне ад
дасталіся такія:
1. бесьсвядомае
Усё тое, што адбываецца ўнутры мяне без майго ўдзела... Мае думкі, скіраваныя на рэчаіснасьць, маюць тэндэнцыю спраўджвацца і прымаць самыя нечаканыя формы...))

2. шуршать листьями
Я вельмі люблю жоўтую, ціхую восень. Такую, калі ёсьць месца для роздуму і шпацыраў пад апошнімі промнямі позьняга летняга сонца, "бабіна лета", калі ляціць павуціньне, а летуценныя мары акаляюць, пераўтвараюцца ў новы незнаёмы сьвет, і кожную жоўтую восень я іду па шамацячым лісьці і зусім не думаю аб тым, што вось ужо зусім хутка я буду гэтак жа ісьці па белым навароджаным сьнезе...

3. КречетЪ
Гэта імя турыстычнага клюбу, якому я аддала вялікую частку свайго імкліва адыходзячага дзяцінства... Зь ім зьвязана шмат прыгод, людзей, якія назаўжды засталіся ў маім сэрцы і думках, не гледзячы ні на што... Там я даведалася, што такое сапраўдная каманда, што такое "траверс-спуск-пад'ём", навучылася лазіць па дрэвах і ставіць намёт за 40 секунд.
Былі доўгія пешыя паходы па Браславах, дзе мы елі чарніцы, пілі "гарачы шакалад" з растопленых у катле цукерак "Маска" і шукалі месцы падзеньня метэарытаў;
па Бранскіх лясах, дзе я даведалася, што такое смага і што такое сапраўдныя камары, навучылася фільтраваць ваду з дрыгвы і маскіраваць жытло ад чужынцаў ды ад дзікіх жывёлаў;
былі водныя паходы па Іпуці і па Сожы, дзе я навучылася карыстацца вяслом ад катамарана ды байдаркі.
Быў Чарнаяраў Ігар Леанідавіч, чалавек зь вялікай літары, шаман, лекар, навукоўца, перакладчык, педагог, той, хто навучыў у палявых умовах мяне гатаваць "не для нас, а для сябе", навучыў мяне кіраваць, навучыў мяне думаць, навучыў мяне дзейнічаць, трываць і перамагаць. Той, хто раскрыў для мяне сьвет кніг Уладзіслава Крапівіна, у які я закахалася раз і назаўсёды... "Крэчат" - гэта якраз з адной з кніг Крапівіна.
Возвращение клипера "Кречет". Повесть.







+1
паспрабуем)
saosin
Хорс
true emo
Прышпільна, я вырас на кнігах Крапівіна. Некалькі год я чытаў толькі іх і мусіць перачытаў усе! І не адзін раз))
Супэр!))
Я гэтаксама!
Прывіт, брат па розуму і па пачуцьцях! :))
Ну давай паспрабуем. Але ў мяне такія зацікаўленнасці…
ambient
Эвола
сукі ашкеназі
Брррр.. :))))
ну, як ты падала заяву у суд на той раус. дзе нейких папер на мове не было?
Падала. Чакаю адказу ;)
нейки чуваг выйграу справу. там яму не дали – як гэтую трэсцу завуць – дэклярацыя ци що та такэ. на мяжы з украинай. карацей, ты ведаешь аб гэтым, таму што гэта з инэта)
гэтая гисторыя выкликалы нейкую вельмы нездаровую гэйливасць сярод маих супрацоуниц, бля…..
Гэйлівасьць?…
яя натюрлих
усе маскальския словы накшталт – радасць, я замяняю иншамоуными – ыыыыыыыы)
Зачот! ;))))
бугага – у мянэ усяго 3 интарэсы и ё))))))
я не умею картинки клеить…..(((((. )(. )
Аааа, а я ўсё думаў, што ж гэта такое на ю-піку тваім намалявана ;)