Учора (як і апошнія 3 дні...) я адвільвала ад сваёй ядзернай фізікі... Такім чынам, учора мы зацанілі дзьве файных кінастужкі: "Плэзэнтвілль" (Pleasantville) і "Фабрыка Сьмерці" (Napola). Увечары прыехал да нас
, таму ён трапіў на прагляд другога зазначанага фільма ;)
Пасьля такіх фільмаў я доўга думала аб усім запар перад сном, і пад уплывам дзённых уражаньняў, мае думкі акрэсьліліся ў каляровы, цікавы, асэнсаваны сон... Такі класны, што я спала да 14-00.
Для тых, хто не глядзеў:
"Плэзэнтвіль" - ЗША, фільм пра тое, як брат і сястрой трапляюць у вядомы чорна-белы амэрыканскі сэрыял з "ідэальным" жыцьцём, а потым пакрысе ўсё набывае фарбы і мяняецца ўсё жыцьцё горада... Цудоўны, яскравы, казачны, эмацыянальны фільм! Вельмі спадабаўся.
"Фабрыка Сьмерці" - Нямеччына, падзеі часоў другой Сусьветнай вайны, унутраннае жыцьце нацыянальна-патрыятычнай акадэміі фюрэра, "гітлерюгенд" у дасканалым сэнсе, кшталт вышэйшай адукацыі... Чалавечны, добра зьняты фільм. Цяжкаваты. Але правільны, адэкватны.