Прайшоў хутка і незвычайна: думала, паеду павучуся ў бібліятэку (ну-ну...) а апынулася ля суда Цэнтральнага р-на, дзе каля 20 чалавек чакалі прысуду дзеля 6 чалавек за пэрформанс 1 чэрвеня, дзе няслі па Нямізе труну з надпісам "Ільготы". Там быў мой сябра

, таму вырашыла схадзіць. Дэбют, ага. Раней неяк то не атрымлівалася, то не цягнула.
         Ім далі ўсім па 3 сутак, акрамя аднаго, якому далі 5 сутак, а 3 сутак якраз сьцеклі сяньня а восьмай вечара, таму мы іх шчэ і сустрэлі ля РАУСа Цэнтральнага р-на. Вялікай кампаніяй пайшлі на Возера адзначаць, а я павіталася з Тумашам і пайшла дамоў, бо было неяк няёмка ў незнаёмай кампаніі. Странны фэномэн: з якіх гэта часоў я пачала баяцца незнаёмых кампаній?! Дэградацыя-я-я-я-я....

Таксама чытайце

  • http://oldmah.livejournal.com/ oldmah

    Там было прынамсі 85 чалавек — мы па галовах падлічылі :))

  • http://anika_vsh.livejournal.com/ anika_vsh

    не, гэта не дэградацыя…гэта цяжар часу

  • http://tumash.livejournal.com/ tumash

    бу! бубу!
    а яшчэ ў мяне і новыя НРМ ёсьць.