Eye-Fi: загрузка з фотаздымача
Хутка на нашых экранах, так бы мовіць :) Трэба зазіраць на крок наперад! Хай вось гэты канкрэтны дэвайс зараз у нас не юзаецца, але пройдзе мо які годзік ці два – і вось паглядзіце!
Картка Eye-Fi – гэта першая бесправадная картка памяці фармату SD для фотаздымачоў. Яна гэтак жа, як і простыя SD-карткі захоўвае фота і відэа, але самае галоўнае: яна робіць вашую камеру бесправадным дэвайсам для выхада ў інтэрнэт :).

Пры дапамозе такой убудаванай карткі (так, з убудаваным вай-фаям) можна загружаць і сартаваць фатаздымкі ў нэце ці на вашым дамашнім кампутары: можна абраць месца загрузкі.
Ні правадоў, ні магіі, ні высілкаў. Чакаем цуда і ў нас :)







