Eurotrip’12 [1]: Wizz ці не Wizz?

На трэці дзень пасля абароны магістэркі я стартавала ў еўратрып: ідэя і маршрут былі прыдуманыя недзе на тыдзень працяглага гугла добрых транспартных прапаноў і спалучэнняў.

Асноўнай мэтай было заехаць да старой сяброўкі, з якой пазнаёмілася ў 1996 годзе падчас візіта «чарнобыльскіх» дзяцей у Нямеччыну. А таксама я вырашыла, што раз адпачынак, ды і плюс першы «свабодны» адпачынак, то патрэбнае мора. Тады я ўзгадала пра сваю картку Miles&More, на якой на гэты момант ужо было дастаткова міль, каб атрымаць бясплатны пералёт Берлін — Валенсія — Берлін! Апроч гэтых двух накірункаў, апынулася, што некалькі маіх добрых знаёмых таксама знаходзяцца на шляху майго падарожжа, таму ў выніку маршрут выглядаў так:

Маршрут:Еўратрып

Гуглмэпсы не даюць паказаць, што часткі падарожжа былі самалётам. Але сутнасць недзе вось такая.

Еўратрып

 11 дзён

9 гарадоў

4 краіны 

4 самалёта

3 аўтобусы

7 цягнікоў

Польшча → Нямеччына, Нідэрланды, (Бельгія: уночы на роварах з Нідэрландаў), Гішпанія

Варшава — (Кёльн) — Хаан — Дзюсельдорф — Кёльн — Аахен — Маастрыхт — (Бельгія) — Эсэн — (Хаан — Дзюсельдорф) — Берлін — Валенсія — Берлін — Варшава

Як я так ліха змагла выляцець з Варшавы ў Кёльн візэйрам, калі такога рэйса не існуе? 🙂 Цэлы дзень я правяла ў варшаўскім аэрапорце: вылет мусіў быў быць у Эйндховен, але цэлы дзень быў адзін суцэльны форс-мажор! Два самалёта WizzAir выйшлі са строя: у адным у турбіну ўляцела птушка, а іншы проста апынуўся з моцнай пашкоджанасцю пры тэхаглядзе перад вылетам. У выніку, каб перавезці пасажыраў з Варшавы ў Эйндховен быў адпраўлены назад візаўскі самалёт, які перад маім носам недзе ў 13:00 выляцеў у Лондан (а наш рэйс быў запланаваны на 14:30). Але гэта яшчэ не ўсё: самалёт па дарозе назад трапіў ва ўраган над Нямеччынай, таму спазненне нашага вылета было ажно 6 гадзін з хвосцікам. І нават гэта было не ўсё: калі стомленыя пасажыры (сярод якіх было недзе 5 сем’яў з малымі дзецьмі!) пагрузіліся ў самалёт каля 20:00, прадстаўнікі кампаніі ўсадзілі ўсіх і зрабілі абвестку: «Даруйце за затрымку рэйса, але справа ў тым, што наш самалёт прызямліцца ў Кёльне і далей мы паедзем аўтобусамі ў Эйндховен». Усё! Лямант падняўся такі, што я ледзь чула сябе, калі гутарыла па тэлефоне, экстрана дамаўляючыся з сябрамі, да якіх планавала прыехаць пазней, маўляў, я буду на 3 дні раней, так ужо атрымліваецца, вэрі мач соррі фор інконвініенсес 🙂

Прадстаўнікі WizzAir прапанавалі ўсім нязгодным сыйсці з самалёта («Вас усё яшчэ чакае аўтобус, каб адвезці вас назад!»). Таксама прапанавалі перабукіць бясплатна пералёт на суботу (той жа рэйс). Сыйшла можа траціна пасажыраў. Эйндховен — там жа нічога няма, гэта проста танны аэрапорт у цэнтры заходняй Еўропы. Пасажыры ўжо перазнаёміліся адно з адным, і высвятлілася, што каму яшчэ 3 гадзіны ўглыб Нямеччыны, каму ў Бельгію, каму ў Амстэрдам. А з такімі раскладамі цэлы самалёт апынуўся in the middle of nowhere сярод ночы (прызямліліся мы ў 23 з нечым). Праўда, па сутнасці, для мяне гэта было вельмі зручна, бо я прыляцела туды, дзе мяне даўжэй за ўсё чакалі! 🙂 З Кёльна я і пачала сваю далейшую вандроўку.

Працяг будзе…

Подпишись на мой канал в Telegram

Stay in the loop! Все самое интересное, что попадается мне. Лайфхаки, полезные ссылки, свежий контент ТУТ

© 2023, Christina Bodendorfer •  Все права защищены

При использовании материалов обязательно письменное разрешение автора.