Ужо 2 месяцы я працую на Эўрарадыё.

Гэты тыдзень быў першы, калі я вяла жывыя эфіры: прачыналася ў 3:30, атрымала першы досвед, што гэта такое, калі ў 24 гадзінах умяшчаюцца 2 працоўных дні: гэта калі ты сідзіш за мікрафонам з 5 да 11, потым пачынае срубаць, едзеш дадому паспаць пару гадзінак, прачынаешся а 16, атрымліваеш матэр'ялы для наступнага ранку, еш сняданка-абеда-вячэру і каля 17 усажваешся за напісанне сцэнара на наступны дзень. Пісаніна атрымліваецца каля 15 старонак, пісаць часам прыходзіцца дапозна, асабліва, калі па ходу напісання ўзнікаюць заўвагі і прапановы начальства, нешта перапісваць, нешта самастойна рэзаць і міксаваць з гукарэпаў, таму недзе а 22 я адліпаю ад кампа, застаюцца сілы толькі на душ і спаць, бо заўтра пад'ём у 3:30..

Дзякуй богу, гэта не 7, а толькі 4 дні на тыдзень сумарна.

Дык вось! Раз ужо ўсё праз такія пакуты, то было б прыемна, калі б нехта з вас пачуў вынікі ў жывым эфіры :) Я буду вельмі рада адчуваць вашую прысутнасць ;) Ну, калі не з пустэчай размаўляеш, ужо нашмат лягчэй, самі разумееце... Мы з дыджэям Дзянісам Дзюбам вядзем жывы інфармацыйны эфір у СЕРАДУ-ЧАЦЬВЕР-ПЯТНІЦУ з 6 раніцы (па-бел. часе) да 9, а да 12 я ў асноўным чытаю навіны і маральна дапамагаю дыджэю :) Лінк на паток радыё для свайго плэера можна здабыць на сайце радыё і ТУТ таксама. Буду рада пачуць ваш фідбэк :)

----------------------------------------------

P.S. Мне вельмі важна верыць у арганізацыю, у якой я працую, інакш працаваць добра не атрымліваецца. І я адчуваю, што нарэшце мая вера да мяне вярнулася :) І яшчэ: вельмі прыемна працаваць на АДНОЙ працы, калі можна аддавацца ёй па максімуме, бачыць аддачу, бачыць падтрымку калег і чуць падзякі начальства. І вось яшчэ што цікава: 2 месяцы пастаянна слухаю Эўрарадыё як спажывец, аналізую і кантэнт, і музыку. І ведаеце, што я аб'ектыўна магу вам сказаць? Я шкадую, што не слухала пастаянна яго раней. Напрыклад, што да плэйліста, дык я проста ў экстазе. Бяру свае словы абурэння "а пачыму нельга прапаноўваць песні?!" назад: там усё і так ВЕЛЬМІ гарманічна падабрана. Viva La Euroradio ;)

Таксама чытайце

  • Аня sovietskirt

    Дадала)

    • http://kryscina.com Kryscina

      дзякуй :)

  • Sanik

    Я бы голос сорвал на такой работе. Понимаю, что такое тарахтеть в прямом эфире, пару раз приходилось. Удачи, успехов и ЛУЖЕНОЙ ГЛОТКИ:-)))))))))))))))))

    • http://kryscina.com Kryscina

      дзякуй!!! :)