Раней я была вельмі эгаістычнай.
Я любіла быць выбітнай, любіла ўмець нешта такое, што ня ўмее ніхто, ці валодаць чым-небудзь гэткім, але галоўнае, каб гэта было нечым своеасаблівым, унікальным, незвычайным.
Цешыла самалюбства.
Падабалася гэтае пачуцьцё - быць асаблівай.

Зноў жа: стала беларускамоўнай. Навошта? Што мяне пацягнула зрабіць такі крок? Зараз калі просяць размаўляць па-расейску, я не магу ўжо вось так проста вярнуцца да той мовы, на якой размаўляла 20 год дагэтуль... І я не лічу гэта недахопам. Мне гэта прыемна. "Як гэта будзе па-расейску?" - гэная фраза салодкая на смак!...

... І я больш не радуюся так моцна, што гэта "выбітна". Не той кантэкст. Мне вельмі прыемна, калі я сустракаю беларускамоўнага чалавека. Мне вельмі прыемна, калі такіх "выбітных", як я навокал большае. Эгаізм зьнік. Напэўна, гэта і называецца нацыянальным самавызначэньнем.

Таксама чытайце

  • http://krywal.livejournal.com/ krywal

    +1

  • http://liaxei.livejournal.com/ liaxei

    true! :)

  • http://polar_bird.livejournal.com/ polar_bird

    парадаксальна, але зараз менавіта беларуская мова адмяжоўвае “сьвядомых беларусаў” ад беларускага народа… ў адрозненьні ад Украіны, напрыклад, дзе ўсё ня так адназначна.
    з другога боку, шмат хто зь “сьвядомых” пераходзіць на расейскую паза “сьвядомым” асяродзем, матывуючы гэта напісаным вышэй у тым ліку…

  • http://barilotti.livejournal.com/ barilotti

    віншую, гэта класнае пачуццё. :)

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      Дзякуй! :)))