Друкаванка…

Я не адчуваю сваіх пальцаў! За гэтыя пару дзён я надрукавал СТОЛЬКІ соцен сімвалаў, што страшна сказаць... А ўсё яны, дэдлайны...

Зараз, калі рукі ўжо не слухаюцца і я ляплю памылку за памылкай, перад тым, як класьціся спаць, я вам скажу, што:

  • сёння валіў сьнег за вакном - і гэта быў шок... а я ўжо амаль зжылася з "веснавым" станам душы!
  • я стомленая, але шчасьлівая
  • усё навокал дзіўна і ціха, а я хачу развіцця падзеяў
  • нейкае чаканьне навокал... б-р-р-р!!!
  • я амаль ня сплю і амаль ня ем, але як на халеру высыпаюся і няма часу галадаць!...
  • да майго дня народзінаў (аказваецца!) засталося зусім няшмат... Хочацца чагосьці... чагосьці такога, чаго не здарылася на Новы год! адчуваньня Цуда, сьвята і ... сяброў навокал...
  • ... чамусьці, мне самотна

Таксама чытайце

2 каментары на “Друкаванка…”

  1. zdania_99 сказаў:

    Дзень Народзiнау – гэта амаль што Новы год. Толькi твой.
    У мяне таксама хутка Новы год…Стан чаканьня..не ведаю чаго, але так патрэбны зьмены, так патрэбна, як ты кажаш, разьвiцьцё падзей…
    Трымайся:) Цуд наперадзе!!!

Пакіньце каментар