Доўгі шлях на Тахрыр: не пусцілі ў самалёт у Каір! (у фарбах + фота)

долгий путь на тахрир
Сёння быў дзень адавы! Мяне не выпусцілі ў Каір з Варшавы. Кажуць, патрэбная віза.

Я як адчувала прыехала ў аэрапорт за 2,5 гадзіны, і ўвесь час правяла ў разборках з аэрапортаўскім стафам (паразмаўляла чалавекамі з 7, у тым ліку з нейкім начальнікам), у разборках з амбасадай Егіпта ў Варшаве, у званках у Егіпет — усё бяз сэнсу. Кажуць, віза патрэбная і рабіць яе тут трэба было загадзя. Але б калі я ляцела ў курортную зону, Хургада, Шарм-Эль-Шэйх ды астатнія месцы Сінайскай паўвыспы — тады б мне можна было ляцець без візы і віза была б пастаўленая па прылёце. «А ці ёсць прамыя самалёты з Варшавы ў турыстычныя зоны Егіпта?» — «Не, толькі чартэры праз турфірмы». «А калі я вам пакажу квіток далей, у Хургаду, скажам?» — «Нам няважна, галоўнае, што пашпартны кантроль вы праходзіце ў Каіры.» Вось і ўсё.

Ну, што рабіць. Ужо дамовілася з запрашаючым бокам, што мушу сёння ехаць у амбасаду ў Варшаве і прасіць зрабіць тэрмінова, каб прыляцець, скажам, у аўторак. Але тады я прапускаю выбары, дзеля якіх еду. Мда. Ну, я пасідзела хвілін 10, падумала. Паглядзела на табло. І тут… міма праходзіла калега, якая ляцела ў іншы бок… проста як анёл-ратаўнік)) (ДЗЯКУЙ!!!) Дапамагла мне прыдумаць варыянт з перасадкай наўпрост у курортную зону. Варыянт быў адзін, і ён праз Цюрых! Праўда, шалёна дарагі, прыйшлося зычыць грошы ў сяброў + дамаўляцца на замену квітка і гд, бо я зусім амаль па нулях лячу, не разлічвала на форс-мажоры ну ніяк! Затое аб’ектыў новы набыла, ай, маладзец! :-\ Дарэчы, ніжэй будзе першы тэст аб’ектыва (17-70 mm, f 2.8-4). Але ўсё па парадку.

У выніку, на гадзінніку 10:30, гейт зачынены, арэвуар. Я дамаўляюся з сябрам узяць мне квіток да Цюрыха, і з іншым — узяць квіток з Цюрыха ў Шарм-Эль-Шэйх і далей у Каір. Цягам 15 хв у мяне ёсць адзін квіток, і ўжо па прылёце — другі. Пакуль чакала пасадкі на Цюрых, перапісвалася ў ФБ і твітэры наконт маіх шансаў трапіць з «Сінай онлі» візай па-за курортную зону. Меркаванні былі розныя: ад «папрасі мытніка паставіць табе звычайную нацыянальную візу, як ставяць расейцам» да «на выездах стаяць блок-пасты і не выпускаюць з «турыстычнай» візай далей за Сінайскую паўвыспу» :(. У выніку паводле ўнутрака ад беларускі, якая ўжо там і атрымала візу таксама турыстычную, але даехала да Каіра без бэ, нібыта праблем быць не мусіць. Застаецца праблема культурнай розніцы і таго, што мне ехаць праз увесь Егіпет адной. Позна ўвечары мне была дадзеная ўстаноўка, што да Каіра я буду дабірацца аўтобусам. Мммм! Чым далей, тым весялей 🙂

Дарэчы, пра «весялей». У Цюрыху мяне сустрэлі і прытулілі цудоўныя людзі, аграменны ім за гэтае дзякуй! За гасціннасць, за спантаннасць, за квіток, за чэкін, за мультыкультурную кампашку ўвечары, за фільм па кнізе Айн Рэнд (пачытаю! клянуся!:)), за цёплы вечар і за 26-ю краіну ў маім спісе наведаных =) Па дарозе назад, паходу, залячу зноў і пагляджу больш дэтальна! Бо пакуль яго паглядзела у чвэрць вока — і ён чароўны! Гэтыя дамы на гарах! Уражанне, што вакол хмарачосы! А вузкія вулачкі, па якіх ідуць трамваі, а калядны кірмаш (гл. фота) з елкай з крышталяў Свароўскі! А мультыкультур’е! Столькі розных людзей на квадратны метр я не бачыла яшчэ нідзе 🙂 Па адчуваннях, нешта падобнае мае быць у Нью-Ёрку, напэўна 🙂

Заўтра ў дарожку: каля 9 раніцы па мясцовым часе выпраўляюся ў Шарм-Эль-Шэйх. Там мусяць сустрэць, завезці на аўтастанцыю і пасадзіць на аўтобус да Каіра. Ехаць каля 7-8 часоў. Прылятаю я а 16, значыць, выеду каля 17 і прыеду па палуначы. Сказалі, што прыеду на плошчу, недалёка ад Тахрыра. Галоўнае, каб не селі гаджэты, інакш нават прыняць смску не змагу і будзе журбінка.

Хто ведае, як пакласці грошы на мой тэлефон у роўмінгу? Польская сімка Оранж, нумар +48510546392. Кіньце хто капейчыну, калі ласка, каб я магла зрабіць званок. Бо я не разабралася, як гэта робіцца… Дзякуй загадзя! І адпішыцеся, хто — пры сустрэчы аддам ці пакладу вам на нумар 🙂

Абдымаю ўсіх маіх сяброў, рэальных і віртуальных, калег і усіх тых, хто сочыць і хвалюецца! 🙂 У мяне такое адчуванне, што я еду за алімпійскім… тобок ШОС-агнём на Тахрыр-Сквэр: вось даеду і прыхвачу на радзіму які-небудзь сімвал вызвалення, і ўвогуле — прывязу мяшок духу перамогі і прагі свабоды! І таму я абавязкова даеду, не даехаць я не маю права, ееее! %)

Подпишись на мой канал в Telegram

Stay in the loop! Все самое интересное, что попадается мне. Лайфхаки, полезные ссылки, свежий контент ТУТ

© 2023, Christina Bodendorfer •  Все права защищены

При использовании материалов обязательно письменное разрешение автора.