Сёньня нарэшце выспалася! Без пад'ёмаў на працу і пары. Зрабіла сабе адзін выходны. Напэўна, з-за гэтага ў мяне балела ўвесь дзень галава і баліць дагэтуль... Амаль содні. Правільна, нефіг з некаторымі ў асі да пятай ранку сідзець... ;)
Сёньняшні ўнівэр мяне здзівіў: з інтэрвалам у пару хвілін на адным паверсе я сустрэла... ой-ёй-ёй, каго я сустрэла! Але было неверагодна прыемна і цёпла ад гэтых нечаканых сустрэч... Нечаканых і такіх радасных! :)
... А потым я здала два залікі. Я мегакрут ;)
У мяне з інтэрнэтам нейкія нестабільныя стасункі: то мне захацелася палухаць, што такое "Дзеці Дзяцей" - спампавала з нэту сваю тыднёвую норму інтэрнэту па трафіку... А вось сёньня мне захацелася пагуляцца ў Марыё, гульня дзяцінства...)) Потым на нейкую халеру знайшла язараз ў сеціве Ages of Impires - ёпонамаць!!! І гэта ж трэба было засесьці на 5 гадзін і ачомацца толькі тады, калі галаўны боль стаў пра сябе нагадваць цюканьнем малаточкаў у скронях... І "чамусьці" захацелася спаць. Яшчэ б! 4-22...