Нічога даўно не пісала. І не таму, што няма чаго і нічога не адбываецца, а, як вы ўжо здагадаліся, абсалютна наадварот:
- даслала зварот у БРСМ. Цяпер чакаю адказу, каб дзейнічаць далей. У шоку ад колькасці фідбэкаў і ступені зацікаўленасці :) Мда, не адна я не люблю прыхвасняў.
- сёння засяляюся ў Сваю Кватэрку. Ну, натуральна, яна не мая зусім, але ж жыць я там пачынаю ўжо ў бліжэйшыя гадзіны і, спадзяюся, пакуль не надакучыць. Чакаюцца доўгія шпацыры ля ракі па вечарох, пакой, заліты сонцам і зялёны-зялёны двор ;)
- у маіх адгрымелі выпускныя :) Вельмі за іх усіх рада і рада, што я ўсё яшчэ застаюся дзесці за гэтай рысай, у сэнсе, амаль студэнт, на дадзены момант, я б сказала, вечны.
- выходныя прайшлі ў Гомелі на беразе Сожа. Мммммм....
- у пятніцу стартую ў першы ў маім жыцці сапраўдны адпачынак: лоўкост Візэйр прапанаваў нам вельмі танны пералёт у Анталію з Кіева, і мы доўга думаць не сталі. Таму два тыдні буду ў офлайне, а можа быць і не, бо ўсё ж бяру з сабой комп.
- у мяне вельмі-вельмі шмат клёвых фотак, якія я ніяк не магу запосціць, бо зусім няма часу перад адпачынкам. Але... абяцаю выправіцца! Паглядзіце ў мае сумленныя вочы!
