Забываюся на сон: ужо колькі дзён не кладуся спаць па начох, кладуся на сьвітаньні. Гэта дапамагае перачакаць цемру :) Не люблю цемру...
Вучу польскую мову і зарабляю грошы. Трэба ж хоць нечым займацца)
Цікава, але ніякіх прыкметаў дэпрэсьняка не заўважаю. Што гэта? Лета? Калі б увосень ці ўзімку я б вось так днямі за кампом сідзела і за СОЛО, я б не проста ў дрэнны настрой правалілася даўно, я б вар'яцець пачала... А тут... Містыка нейкая! Столькі пазітыву ад начных "Heroes 3.58" я ўжо даўно не атрымлівала. Толькі трэба берагчы вочы... Мне трэба, як дзіцёнку, праграму паставіць на комп для абмежаваньня часу за кампом... І на вуліцу, і ў госьці, і на трасу неахвота... Проста ДОБРА, і я нічога не магу з гэтым зрабіць. Проста добра, без загонаў, музыка і сьвятло)
... я вас усіх люблю. Жыцьцё - гэта цуд!