Уночы стартуем на Шыпат! Да любых сяброў-украінцаў, па пыльных трасах да магічнага шапаценьня вадаспада, да пачуцьця палёта, да ГОР!!! Гэта незабыўнае адчуваньне, калі на гарызонце ў далечыні ўзьнікаюць горы... Такія дзіўныя і нерэальныя!!!... Адчуваньне заплечніка за плячыма, катафоты, сонца ў вочы, суткі трасы нон-стоп... Купальле ў Карпатах як лепшая існуючая форма АБУДЖЭНЬНЯ ад зімовага сна!!! Глыбокае, бясконцае, цёмнае, чыстае неба з мірыядамі зорак ў начны час... Туманы, якія можна заграбаць лыжкай, дажджы, ад якіх не становіцца сумна, як дома...

Таксама чытайце

  • http://latinskikvartal.livejournal.com/ latinskikvartal

    шыпат – казка)) шчаслівчыкі)

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      А ты не едзеш? Калі няма з кім, то гэта зараз рэальна вырашаецца! ;)

      • http://latinskikvartal.livejournal.com/ latinskikvartal

        нее..я зараз з візай вырашаю. у польшчу грандыёзна едзем.. увесь год марыла пра шыпат, а еду ў польшчу

  • http://ja_ryw.livejournal.com/ ja_ryw

    эх :)
    прыгожа піша, чартоўка ))
    да сустрэчы на шыпаце %)

    • Ананім

      Да сустрэчы, сястронка ;)

      • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

        Це мі была

  • http://sol21.livejournal.com/ sol21

    Вольной трассы!!! :))
    А черт, я то же туда хочу!!!!

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      Прыязжай! Твая Польшча нікуды ад цябе не падзенецца, а Шыпат… Шыпат – раз на год! А кожны год – гэта маленькае жыцьцё, і кожнае жыцьцё трэба сустракаць сярод сяброў…) Буду чакаць цябе ў любым выпадку, калі ўсё ж надумаеш – зьвяжыся з ja_ryw :) Вы абодва такія пазітыўныя чараўнікі, што даедзеце вельмі спрытна ;)

      • http://sol21.livejournal.com/ sol21

        Если завтра визу получу, то точно поеду :)

  • http://samozvancka.livejournal.com/ samozvancka

    ой а можна пападрабязьней пра шыпат?