Cёння я была як Амелі…
Вільня цяпер для мяне стала крышачку больш блізкай і знаёмай: цяпер я ведаю пра помнічак габрэйскаму Айбаліту і гісторыю ягонай тросці, дзе знаходзіцца самы стары касцёл Вільні і меч князя Вітаўта.
Дзе знаходзіцца помнік святому Хрыстафору, дзіцячы садок, што стаіць на месцы сінагогі, помнік, што зрабіў халяўшчык-архітэктар з пап'е-машэ. Мясцовая "вуліца чырвоных ліхтароў" разам з першым венерычным дыспансерам, барэльеф з выявай пра-маці ўсіх балцкіх народаў (у лісце былі і мы, вось незадача!), дзе знаходзіцца самая вузкая вуліца Вільні, дзе ляжаць па начох усе карціны, што выстаўляюцца на прадажу на Рынкавай плошчы, шыльдачкі сучасным літаратарам, дзе знаходзіцца самы першы чыгуначны танэль царскай Расеі, даведалася пра падземны горад, была на афігенным варганным канцэрце і пазнаёмілася з варганным майстрам, даведалася, што робяць з закінутымі манастырамі. Паслухала Цоя ля Катэдры і даведалася, што ў Вільні хочуць паставіць Цою помнік :)
... а яшчэ я разбівала чайнай лыжачкай салодкую цукровую корачку: спрабавала самы сапраўдны крэм-бруле :)








Ти ж казала раніше, що для тебе Вільня була завжди чужою і непривітною. Тепер ти змінила думку?
файна)
маецца тэорыя, што беларусы маюць балцкія карані, таму ня дзіва, што ў балцкай краіне у тым сьпісе беларусы.
а што робяць з закінутымі манастырамі?
як мінімум з іх робяць сквоты ;)