Учора быў добры вечар.
Прыехала мая былая аднагрупніца з Масковы, дзе яна цяпер вучыцца ў ФізТэху...
Мы зь ёю і чацьвёра нашых аднагрупнікаў вырашылі сустрэцца за більярдам, а потым, ужо без Тацянкі, пайшлі піць піва і размаўляць пра жыцьцё ва ўтульным бары :)
Ніколі не думала, што зносіны з маімі сябрамі-фізфакаўцамі дзеля мяне так шмат значаць!... Я іх абажаю проста :)

А сёньня я да болю ў вачох сідзела ў нэце і клепала свой праэкт... Натхненьне!

І яшчэ я сумую. Толькі па кім, я ніяк не магу зразумець...) Але сумаваць па кімсьці незнаёмым і абстрактным чамусьці прыемней, чым сумаваць па канкрэтным чалавеку... Мэтамарфозы!

Таксама чытайце

  • http://xopca.livejournal.com/ xopca

    я таксама хачу стрэцца са сваімі старымі сябрамі… аднаклясьнікамі… мы зьмяніліся… мне здаецца, што я зьмяніўся больш… як яны мяне прымуць… ня ведаю…
    а ты пасумуй троху – часам гэта так карысна, адчуць нешта шчымлівае ў сэрцы…
    p.s. лічу дні, гадзіны да нашае разьвіртуялізацыі )))

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      … я таксама! ;)