CD / “Студэнцкая Думка” – 10 год!

Упершыню я пабачыла гэты часопіс у кватэры Ксада, дакладней, у яго ў прыбіральні :)

Там быў склад усяго чытабельнага, туды складваліся апошнія "Белгазеты", "Беларусы і рынак", ""Прэсбол", потым - розныя казулінска-мілінкевічскія агіткі,  потым неяк забралі цэлую падшыўку Касмаполітанаў праз отдам_даром, ну і нарэшце, праз тое ж кам'юніці, у мяне з'явілася малюсенькая калекцыя уласных CD!

Гэтыя часопісы + астатнія цяпер былі сабраныя, прачытаныя ад коркі да коркі і потым акуратна стаялі на бачным месцы на паліцы побач з вялікай кніжкай пра гістарычныя мясціны Менскай вобласці ды з нейкім амерыкосскім падручнікам па астраноміі. Там іх было каля 10, а вось зараз нарэшце з'явілася поўная электронная бібліятэка з усімі нумарамі СD, з чым я нас усіх і віньшую!!!

Нарэшце я праніклася гэтым віртуальным пераварочваннем старонак! :)) Just try ;)

... Шмат народу кажа, маўляў "ён змяніў маё жыццё" і г.д. Я, нажаль, не магу гэтага прызнаць, бо ў перыяд росквіту "Студэнцкай думкі" часопіс у асноўным "гуляў" па сталіцы, а да рэгіёнаў дабіраўся, відаць, рэдка, бо мне ў рукі ён патрапіўся ўжо ў Менску. Змянялі маё жыццё іншыя выданні, людзі і падзеі. Студумка проста даказала мне, што я не фрык і не з іншай планеты: у часопісе пісалі пра такіх жа, як я, пра тых, хто яшчэ больш фрыкануты і з большымі заваротамі ў мазгах. Я пабачыла іншую маладую Беларусь, альтэрнатыўную той, што я бачыла навокал і думала, што так і трэба.  Я пабачыла, што мы такія ж эўрапейцы, якімі хочам быць і якімі нам быць не даюць.

... Часопіс "прыкрылі" дзядзі з жоўтага будынку, як толькі пабачылі, што ён для іншых, не такіх, якіх клапатлівыя дзядзі ды цёці вырошчвалі, не для тых, хто ходзіць стадам, трывае і пагаджаецца. Ён быў глытком паветра для тых, каму хацелася жыць не так, як ім кажуць, а так, як падказвае сэрца і просіць душа.

Вельмі дзіўна, што ДАГЭТУЛЬ у Беларусі не было і няма нічога падобнага.

Таксама чытайце

Адзін камэнтар на “CD / “Студэнцкая Думка” – 10 год!”

  1. nonono сказаў:

    пакуль не з усімі нумарамі, але ёсьць да чаго імкнуцца )

Пакіньце каментар