Category: вучоба

Я не буду казаць " хто не зарэгіўся на Медыябаркэмп-2012, той алень", хоць і вельмі хочацца :)

Ужо ў пяты раз мы едзем на літоўскую Балтыку вялікай беларускай (+ крыху крутых замежнікаў) кампаніяй каляінтэрнэтных цікавых людзей. Не магу дачакацца, лічу дні, ааааа, асабліва з улікам таго, што ў гэтым годзе атрымалася канчаткова ўламаць паехаць туды некалькіх маіх добрых сяброў, якія ўвесь час то спазняліся з рэгістрацыяй, то баяліся, то ня ведалі, на якую тэму зрабіць прэзентацыю. Ну а ў гэтым годзе ўсё мае быць проста зэ бэст! :) Гэта такі айцішны выязны дзіцячы садок для дарослых, толькі замест кубікаў і лапатачак - лаптопы і мабілкі, а замест пясочніцы - канферэнц-румы ды вай-фай!

Для тых, хто хоча далучыцца: калі ў вас няма візы, то ўжо, нажаль, позна (я нагадвала некалькі разоў у сацсетках!), а для тых, у каго віза ёсць, у вас ёсць яшчэ час і шанец да 15 красавіка. Звяртайцеся па любых пытаннях!

Чытаць далей

Праблемы студэнтаў Паўднёвай Афрыкі мала чым адрозніваюцца ад праблем нашых студэнтаў. Канешне, апроч таго, што ў Афрыцы 30% маладых людзей - хворыя на СНІД...

Ва ўніверах Паўднёвай Афрыкі няма ўступных іспытаў: на вучобу залічваюць паводле адзнакаў з атэстата. Адзнакі ў школах выстаўляюць не па балах, а ў адсотках, то бок нашая "10" - гэта іх "100%", і апошнія гады ў школе як правіла вельмі цяжкія. У іх 7 прадметаў: ангельская, афрыкаанс, асновы бяспекі жыццядзейнасці і матэматыка, яшчэ тры прадметы школьнік выбірае сам, у залежнасці ад профілю.

У склад Універсітэта Ёханэсбурга ўваходзіць тры былыя ўніверсітэты: Вітвотэрсрэнд (існаваў з 1922 года), Рэнд Афрыкаанз (з 1966 г.) і ўніверсітэт Віста (уключна з тэхналагічным і педагагічным каледжамі, пераважна для чорных). Зараз гэта вялікі мультыкультурны кампус, тут вучацца студэнты з больш як 50 краінаў.

Johannesburg University [2]

-- ВЯЛІКІ ФОТАРЭПАРТАЖ на Еўрарадыё -- || --  + ПО-РУССКИ (хутка) --  

AFRICA on FLICKR

Чытаць далей

Абсерваторыя SOHO зафіксавала ўнікальную з'яву: камета сутыкнулася з Сонцам з цэлай серыяй моцных успышак на ім. Камету калісьці адкрыў беларускі астраном!

Гэта камета была адкрытая беларускім астраномам-аматарам з Барані (Аршанскі р-н) Сяргеем Шурпаковым, і належыць да сямейства камет Kreutz.

---

Калі мне было 13 год, мы цэлай невялічкай экспедыцыяй выправіліся з Гомеля ў Оршу, а адтуль - у маленькі горад Барань, а потым - яшчэ далей, у маленькую вёсачку, дзе мы жылі ў намётах ля яго лецішча: па начах - назіралі (тады акурат быў максімум Персеід), днём, калі прачыналіся, апрацоўвалі метэоры, наносілі на сетку, потым назіралі сонца, гулялі па лесе, потым цямнела - і мы зноў распачыналі назіранні... Гэта ён аднойчы ўдзень залез на самую высокую яліну, якая загароджвала нам нейкую туманнасць уначы, і абпіліў ёй макушку, а бабулькі з ваколіц былі ў шоку :))

Чытаць далей

Пакуль толькі фота! Тэкст і яшчэ адзін фотасэт - хутка! ;)

P.S. Гэта лепшы з усіх баркэмпаў, дзе я была, шчыра!

Чытаць далей

Кожны раз, калі даведваюся нешта цікавае пра палякаў ці вывучаю чарговую порцыю забаўных словаў, шкадую, што не запісваю. Дык вось, думаю, прыйшоў час пачаць дзяліцца і з вамі ;)

Сёння размаўлялі пра прыродныя катаклізмы ў Японіі: у нас у групе дзяўчынка японка, дык яна нам распавядала крыху ад сябе, праўда, яна сама з іншага рэгіёну. І вельмі прыемна было, што настаўніца пачала заняткі з "мне вельмі шкада" у адрас дзяўчынкі. Як кажуць, зараз мы ўсе крыху японцы...

У сваю чаргу мы, хто з Беларусі і Украіны, распавялі ў фарбах астатнім, як праходзілі першыя дні пасля катастрофы на ЧАЭС: што людзям не паведамілі, што нашыя бацькі хадзілі на парад 1 мая і г.д. Настаўніца была ў шоку. Сказала, што ў Польшчы паведамілі на другі дзень, прычым палякам тэлефанавалі сваякі ці сябры з ЗША, са Швецыі і казалі, што зафіксаваны ўсплеск і г.д., і тады палякі адразу, на 2 ці 3 дзень распачалі кампанію па паенні дзяцей ёдам, ДЫК І ТОЕ медыкі абураліся, што запозна...

Японія: да і пасля цунамі

Далей тут: http://www.abc.net.au/news/events/japan-quake-2011/beforeafter.htm

 

Чытаць далей

Пакуль фоткі яшчэ не дужа смешна глядзяцца на фоне зялёных почак бэзу ў вас пад вокнамі, я праганяю зіму з усёй моцы зімовымі фотаздымкамі. Стакгольм хутка сканчваецца, будуць Талін ды Хельсінкі, як толькі будзе болей часу :)

Менавіта такой я пабачыла і запомніла Варшаву 4 гады таму, калі прыехала сюды ўпершыню. Крышачку фотак з Кракаўскага прадмесця, па дарозе дадому з універу цяжка было ўстаяць і не сфотаць гэтую прыгажосць. Шкада, што пасля святаў хутка ліхтарыкі прыбралі. Прыбралі ж? Проста ўжо цемра наступае ўсё пазней і пасля маёй пары польскай ужо светла, таму не гарантую фактаў ;)

Winter Warsaw [5]

Чытаць далей

У мяне тут пытанне жыцця і смерці: на якой мове пісаць магістэрку? Дазволілі па руску, было б няблага па-ангельску, але я не ўпэўнена, што асілю :( Там пад 100 старонак, а я трус-трус-трус. Гэта вам не з сябрамі трындзець, гэта навуковая мова!

Ну вось. Сёння на факультэце мне выдалі ключы ад майго shared кабінета, паставілі мне туды комп, арганізавалі працоўнае месца. Ад такога стаўлення адчуванні як мінімум новыя! Мой навучнік, загадчык кафедры оптыкі, файны чалавек: год 50, невысокага росту, ведае расейскую мову, носіць чаравікі, падобныя на мае, з круглымі насамі і прашытыя белымі ніткамі, юзае айфон і заўсёды пытаецца паразмаўляць са мной пра палітыку ў Беларусі, калі тэмы для размоў сканчаюцца. Сёння ён з паўгадзіны тлумачыў мне асабіста, як працаваць з матлабам. Дарэчы, дзякуй усім, хто адгукнуўся ў твітэры: інстал я ўжо знайшла, і 900 Мб кніжак таксама :) Апынулася ўсё досыць простым на першы позірк.

Чытаць далей